Свет

Рабочая партыя Курдыстана прыняла рашэнне пра самароспуск

Рабочая партыя Курдыстана паведаміла пра рашэнне спыніць узброены канфлікт з Турцыяй і самараспусціцца, паведамляе агенцтва Rudaw.

Малады чалавек трымае плакат лідара Рабочай партыі Курдыстана (РПК) Абдулы Аджалана, які з 1999 года адбывае пажыццёвае зняволенне. Фота: Bilal Seckin/SOPA Images/LightRocket via Getty Images 

«РПК (Рабочая партыя Курдыстана) робіць толькі найлепшае для курдаў. Сучасны мірны працэс лепшы за ўчорашнюю вайну РПК. Калі РПК працягне змагацца, яна нашкодзіць самой сабе», — цытуе Rudaw былога члена кіраўніцтва партыі Халіла Атаджа.

27 лютага лідар гэтай радыкальнай курдскай партыі Абдула Аджалан, які ўжо больш за чвэрць стагоддзя знаходзіцца ў турэцкай турме, заклікаў сваіх прыхільнікаў скласці зброю і спыніць дзейнасць. Ён таксама звярнуўся да кіраўніцтва Турцыі з заклікам «праявіць павагу да этнічных меншасцяў, свабоды выказвання меркаванняў і права на дэмакратычную самаарганізацыю».

Рабочая партыя Курдыстана, што некалькі дзесяцігодддзяў змагалася з Турцыяй, занесеная ў спіс тэрарыстычных арганізацый у Турцыі, у Еўрапейскім Саюзе і ЗША. З 1984 года арганізацыя вядзе баявыя дзеянні з Турцыяй, патрабуючы стварэння аўтаноміі для курдаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!88

На волі Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Агулам вызвалена 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Пастаўкі зброі Украіне падтрымліваюць 64% амерыканцаў, а за ўдзел у НАТА — 68%6

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў2

Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп30

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях4

Пуцін у Туркменістане двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў гэтай краіны7

Беларуска, якая моцна пацярпела ў аўтааварыі ў Тайландзе, вяртаецца дахаты

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Агулам вызвалена 123 палітвязні8

ГрамадстваАбнаўляецца!8

На волі Марыя Калеснікава і Алесь Бяляцкі. Агулам вызвалена 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць