З Масквы. Блог Алеся Чайчыца99

Праглядзеў фільм «Генэрал няскончанай вайны» пра С. Булака-Балаховіча

Фільм зроблены добра, на ўпэўненую «чацьвёрку», але атрымаўся занадта патэтычны для такой неадназначнай асобы.

Паглядзеў белсатаўскі фільм пра генэрала Булака-Балаховіча — «Генерал няскончанай вайны».

Ня будзе лішнім сказаць, што Станіслаў Булак-Балаховіч — ці не адзіны выбітны беларускі вайсковец 20-га стагодзьдзя і той чалавек, з кім маглі быць зьвязаныя бадай што найбольш рэальныя спадзяваньні на незалежнасьць Беларусі ў той час. Кансалідацыя незалежніцкіх сілаў вакол Балаховіча, утварэньне беларускай дзяржавы ў зьвязе з Польшчай пад яго дыктатурай — такі сцэнар можна сабе ўявіць. Але што ў 1920-х, што ў 2010-х, беларускі нацыянальны рух мае адныя і тыя ж праблемы.

Чамусь у фільме не разглядаецца найбольш спрэчны эпізод з гісторыі арміі Балаховіча, а менавіта «габрэйскае пытаньне»: з аднаго боку габрэйскія пагромы, якія нібы ладзілі ягоныя жаўнеры, і з другога боку габрэйскі атрад, які нібыта быў у складзе яго войска. Так ці іначай, вельмі не хапае канкрэтна выказанай па гэтым пазыцыі.

Не хапае таксама крытыкі Балаховіча з боку ўраду БНР, толькі мімаходам прыводзіцца выказваньне самога Булака-Балаховіча, што так і не атрымалася дамовіцца аб дапамозе з кіраўніцтвам Слуцкага збройнага чыну.

Фільм зроблены якасна, на ўпэўненую «чацьвёрку». Наколькі разумею, у фільме ўпершыню публікуецца знойдзеная ў Эстоніі кінахроніка тых часоў, на якой бачым Булака-Балаховіча і яго жаўнераў.

Але ж для такой досыць неадназначнай фігуры фільм атрымаўся, здаецца, усё ж досыць патэтычным. Хаця напэўна ж і ў Польшчы здымаюцца патрыятычныя фільмы пра той час, дзе аўтары ня надта пераймаюцца наконт Санацыі, рэпрэсій супраць іншадумцаў і турмы ў Бярозе-Картускай. Як і ў Расеі часта падаюць выключна станоўчы вобраз СМЕРШ і маршала Жукава ці ва Ўкраіне — Сьцяпана Бандэры. Пытаньне ў тым, ці варта нам такімі ж мэтадамі ствараць сабе нацыянальныя міты і нацыянальных герояў. Хаця хіба ж ёсьць іншыя мэтады для гэтага?

Фільм ёсьць на торэнтах, у Вконтакте і на сайце Белсата:

http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,14,18,5619&show=tak

Каментары9

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

У Сапоцкіне пачалі рамонт мясцовага касцёла пасля пажару

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

На востраве Тэнэрыфе пабілі сусветны рэкорд па даўжыні каляднага дэсерту1

«Хачу ўбачыць маму жывой». Экс-палітвязні, якіх дэпартавалі з Беларусі ўсяго за паўгода да вызвалення, расказалі пра свае пачуцці1

Як часта ў беларусаў здараюцца інсульты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем3

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць