Свет22

Літоўская асацыяцыя перавозчыкаў прызнала, што не ведае, колькі грузавікоў цяпер затрымана ў Беларусі

Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільных перавозчыкаў Linava заявіла, што яна не мае дакладных даных пра масавае вяртанне затрыманых у Беларусі грузавікоў, пра што раней заяўлялі ва ўрадзе Літвы. У сувязі з гэтым Linava заклікала кампаніі-перавозчыкі падаць адносна наяўнай сітуацыі афіцыйную інфармацыю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

«На гэты момант узнікае сітуацыя, калі публічна даступныя даныя дзяржаўных органаў пра затрыманыя ў Беларусі транспартныя сродкі інтэрпрэтуюцца няправільна або не адлюстроўваюць рэальны маштаб праблемы. Каб пазбегнуць розных інтэрпрэтацый і забяспечыць дакладнасць фактаў, неабходна сабраць адзіныя, надзейныя і афіцыйна пацверджаныя кампаніямі даныя», — паведамляе ў сваім звароце Linava.

Дзеля таго асацыяцыя звярнулася да ўсіх літоўскіх перавозчыкаў — як членаў Linava, так і тых, якія ў арганізацыю не ўваходзяць, — з просьбай перадаць афіцыйна пацверджаныя звесткі пра грузавікі, якія былі або яшчэ застаюцца ў Беларусі. Гэтая інфармацыя таксама патрэбная для магчымых юрыдычных дзеянняў і разгляду пазоваў на кампенсацыю.

23 снежня прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што значная частка літоўскіх грузавікоў, якія былі заблакаваныя ў Беларусі, нібыта ўжо вярнулася да працы. Паводле яе слоў, некаторыя грузавікі яшчэ знаходзяцца ў Беларусі, але сітуацыя паступова вырашаецца. Пры гэтым яна не ўдакладніла дакладную колькасць грузавікоў, што ўжо працуюць.

Каментары2

  • Пётра Хахатоу́скі
    24.12.2025
    А што яны маюць на у́вазе
  • Дальнабой.
    24.12.2025
    Стаяць колам. З нашай фірмы. Ўсё глуха. Не ўсе перавозы імкнуцца паказваць, што іх машыны затрыманы. Асобна буйныя.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць