Свет

Абвінавачанне ў падпалах дамоў, звязаных з прэм'ерам Брытаніі, выстаўлена 21-гадоваму ўкраінцу

21-гадоваму грамадзяніну Украіны Раману Лаўрыновічу выстаўлена абвінавачанне ў трох эпізодах падпалу з намерам стварэння пагрозы жыццю пасля пажараў у двух дамах і аўтамабілі ў Лондане, звязаных з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, паведаміла паліцыя.

Пашкоджаныя дзверы дома ў Кентыш-Таўне. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Лаўрыновіч быў арыштаваны ў Сіднэме на паўднёвым усходзе Лондана раніцай у аўторак. У пятніцу ён паўстане перад Вестмінстэрскім магістрацкім судом, піша Бі-бі-сі.

Пажары, у якіх ніхто не пацярпеў, адбыліся цягам чатырох дзён — 8—12 мая на поўначы Лондана. Тады падпалілі прыватны дом, якім валодае Стармер, прыпаркаваны аўтамабіль на той жа вуліцы і яшчэ адзін дом, дзе Стармер жыў раней.

З-за сувязі з вядомай асобай расследаваннем інцыдэнтаў кіравала Контртэрарыстычнае камандаванне лонданскай паліцыі. Уначы 12 мая пажарных выклікалі ў жылы дом у Кентыш-Таўне. Стармер і яго сям’я жылі там да таго, як ён стаў прэм'ер-міністрам летась.

Цяпер, наколькі вядома, Стармер жыве ў сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, 10, а яго ўласны дом здаецца ў арэнду.

Пры пажары пашкоджаныя ўваходныя дзверы дома ў Кентыш-Таўне.

Раней, 8 мая, загарэўся аўтамабіль, звязаны са Стармерам, на той жа вуліцы. А ўначы 11 мая быў невялікі пажар на ўваходзе дома ў Іслінгтане, пераабсталяванага ў шматкватэрны дом. Як высветліла Бі-бі-сі, Стармер жыў па гэтым адрасе ў 1990-я гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»1

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў10

Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША6

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення25

У дачкі заснавальніка «Новага зроку» па справе бацькі адабралі дом, які той падарыў ёй 14 год таму7

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць