Свет22

Свет сустрэў Раство: першае каляднае набажэнства папы Льва, а Трамп праверыў, што Санта сапраўды добры

У ноч на чацвер хрысціяне ва ўсім свеце сустракалі Раство па грыгарыянскім і новаюліянскім календары. У гэтым годзе сваю першую калядную службу ў Ватыкане правёў выбраны ў маі Папа Леў XIV. 

Фота: Franco Origlia/Getty Images

Пасля спынення вайны ў сектары Газа калядная служба адбылася ў Віфлееме, дзе, як вераць хрысціяне, нарадзіўся Ісус. У горадзе, размешчаным у Палесцінскай аўтаноміі, на Заходнім беразе ракі Іярдан, упершыню за два гады прайшлі цырымоніі з удзелам вялікай колькасці людзей, піша Бі-бі-сі.

Пасля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года і вайны ў сектары Газа, якая рушыла ўслед за ім, масавыя мерапрыемствы ў Віфлееме не праводзіліся з меркаванняў бяспекі.

Калядную службу ў саборы Святога Пятра ў Ватыкане ўпершыню правёў Папа Леў.

Раней кіраўнік Рымскай Каталіцкай царквы заклікаў з нагоды Калядаў «ўсталяваць ва ўсім свеце мір на 24 гадзіны», аднак яго заклік не быў пачуты. На гэтым тыдні пантыфік казаў, што яго «вельмі засмуціла» адмова Расіі ад каляднага перамір'я на вайне ва Украіне (у Маскве сцвярджалі, што хочуць сапраўднага міру і не маюць намеру даваць Кіеву час для пераўзбраення).

Падчас службы Леў казаў пра Каляды як пра свята «веры, дабрачыннасці і надзеі» і крытыкаваў «скажоную эканоміку», якая «пагражае стаўленню да людзей як да звычайнага тавару».

У калядную ноч ва Украіне, як звычайна, гучаць сірэны паветранай трывогі. Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што ў напрамку Кіева рухаюцца беспілотнікі-камікадзэ.

Да гэтага ва ўкраінскіх цэрквах адбыліся калядныя службы. Украіна ўжо трэці год святкуе Каляды 25 снежня.

Тым часам на фронце Каляды святкуюць сотні тысяч украінцаў, якія ваююць у складзе УСУ.

Tasos Katopodis/Getty Images

Тым часам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэў Каляды ў сваёй рэзідэнцыі Мар-а-Лага ў Фларыдзе. У сераду ўвечары ён разам са сваёй жонкай па традыцыі прымаў званкі дзяцей, якія цікавіліся месцазнаходжаннем Санта-Клаўса.

За перамяшчэннем Санты па планеце, як звычайна, сочыць Камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі (NORAD). Супрацоўнікі камандавання дакладваюць пра гэта прэзідэнту, які, у сваю чаргу, інфармуе дзяцей.

Аднак у гэтым годзе Трамп заявіў, што перш, чым прапусціць Санту ў ЗША, улады спачатку праверылі яго на добранадзейнасць.

«Санта — вельмі добры чалавек, — сказаў Трамп аднаму з дзяцей, якія тэлефанавалі. — Мы хацелі пераканацца, што ён не быў укаранёным. Што мы не ўкараняем у краіну дрэннага Санту. Так што мы ўстанавілі, што Санта добры».

Каментары2

  • Ёсік
    25.12.2025
    Шаноўная рэдакцыя НН, Папа зь вялікай літары, бо гэта каталіцкі сан, а не тата па-расейску.
  • САЛІДАРНАСЦЬ!
    25.12.2025
    Дарагія беларусы, дарагая рэдакцыя НН! Сёння, у свята Божага Нараджэння, просім Вас падтрымаць ініцыятыву #BYSOL – "Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!" Засталося сабраць падарункі для 132 дзетак нашых палітвязняў!Зачынім збор на калядныя падарункі сёння!!! Жыве Беларусь!!!

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

Ціханоўская перадала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш11

Людзі ў Кіеве загінулі, калі беглі ў схованкі і дапамагалі параненым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра7

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць