У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык
Ніхто іншы з дзясяткаў дэлегатаў не захацеў стаць віцэ-спікерам.

У Каардынацыйнай радзе адбываюцца безальтэрнатыўныя выбары віцэ-спікеркі. Пасаду мае заняць Лізавета Пракопчык з Моладзевага наступу» — яна адзіная кандыдатка на пасаду.
Лізавета Пракопчык нарадзілася ў Магілёвe, вырасла ў Пружанах. У 2016-2020 вучылася ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, адкуль была адлічана за заклікі студэнтаў да страйку. З 2024 з’яўляецца генеральнай сакратаркай Беларускага нацыянальнага моладзевага савету РАДА.
Меркавалася, што на пасяджэнні Каардынацыйнай рады адбудуцца дэбаты паміж прэтэндэнтамі на пасаду, аднак паколькі іншых ахвотных балатавацца не было, Пракопчык выступала ў адзіноце.
З эфіру КР так і не стала зразумела, ці Пракопчык будзе другой віцэ-спікеркай (у дадатак да Стасі Гліннік), ці адзінай.
Калі новы спікер КР Арцём Брухан прэзентаваў кандыдатку, то ніяк не акрэсліваў, што адна віцэ-спікерка ўжо існуе. Дый сама Пракопчык расказвала, як магла б дзяліць абавязкі са спікерам — але ні слова не казала пра другую віцэ-спікерку.
Пра ўвядзенне новай пасады загаварыў у сваім выступе толькі Павел Латушка, які падзякаваў усім, што ідэя яго кааліцыі аб стварэнні пасады другой віцэ-спікеркай была падтрыманая.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
І вам прыйдзецца толькі нешта рабіць за маімі словамі. А не проста сядзець і далоні часаць.
" - Што-што вы гаворыце? Не мая справа?..."
Ну добра тады. Пачакаю іншай рады-нарады. Пачакаю яшчэ...:)