Эканоміка11

МАРГ выявіў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Карона»

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягвае праверкі гандлёвых сетак. Гэтым разам пад пільную ўвагу трапіла сетка «Карона», якой кіруе кампанія Паўла Тапузідзіса ТАА «Тытунь-інвест».

Фота ілюстрацыйнае

У кампаніі «Тытунь-інвест» — больш за 130 гандлёвых аб’ектаў і звыш 80 устаноў грамадскага харчавання па ўсёй Беларусі. Праверкі закранулі не толькі Мінск, але і рэгіёны: Гродна, Віцебск, Гомель, Брэст і Мінскі раён.

Паводле звестак з Гандлёвага рэестра, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь кампанія мае больш за 130 гандлёвых аб’ектаў і звыш 80 устаноў грамадскага харчавання.

Праверкі паказалі, што ў 100% аб’ектаў, якія падлягалі кантролю, былі зафіксаваныя парушэнні заканадаўства.

У тым ліку ў трох аб’ектах загараднага аб'екта «Робінсан клуб», які таксама належыць «Тытунь-інвесту», была забаронена рэалізацыя наступных тавараў:

  • прадукцыі з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці (рассыпны зялёны чай коштам больш за 470 рублёў за кілаграм, замежнае вінаграднае віно — 140 рублёў за бутэльку, сокі і мясныя паўфабрыкаты);
  • тавараў без дакументаў, што пацвярджаюць якасць і бяспеку, без таварных этыкетак або ўкладных лісткоў (розныя віды сіропаў прыкладна па 100 рублёў за бутэльку);
  • прадукцыі, што захоўвалася з парушэннем патрабаванняў (замежнае вінаграднае віно па 140 рублёў за бутэльку і замежны лікёр па 240 рублёў за бутэльку).

Праверкі гандлёвых сетак, як паведамляецца, будуць працягваюцца і далей.

Каментары1

  • даведка
    26.05.2025
    Сколько было проверено их магазинов в Шкловском районе и почему не проверяли?

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць