14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску
У ноч на 28 мая падлеткі адзначалі ў прыватным доме ў расійскім Байкальску дзень нараджэння 15-гадовай Анастасіі. Усяго на вечарыне было 14 дзяцей.

Бліжэй да ночы пяцёра дзяцей (у тым ліку і сама імянінніца) сышлі па дамах, а астатнія вырашылі застацца начаваць там, піша Baza.
Па словах удзельнікаў мерапрыемства, мацней за ўсіх напіўся 17-гадовы Міхаіл. Яго некалькі разоў спрабавалі адправіць спаць, але ён адмаўляўся заканчваць вечарыну.
Па папярэдніх даных, у нейкі момант ён стаў прыставаць да 14-гадовай Вікі і прапаноўваць ёй заняцца сэксам. Дзяўчынка адказала адмовай. Міхаіл быў настойлівы, і тады за Віку заступіліся і іншыя дзеці.
Папярэдне, гэта і стала прычынай канфлікту. Неўзабаве Міша ўзяў канцылярскі нож і стаў нападаць на дзяцей.
Падчас нападу чацвёра дзяцей загінулі, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Пазней Міхаіл падпаліў дом, у якім ён знаходзіўся, і загінуў і сам.
Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане: Міхаіл трапіў яму нажом у сонную артэрыю. Хлопца плануюць транспартаваць санавіяцыяй у Іркуцк.
Каментары
Бездаглядная начная п'янка ў нейкім прытоне стала прычынай.