Свет55

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам

У Францыі 74-гадовага былога хірурга Жаэля Лё Скуарнека прыгаварылі да 20 гадоў пазбаўлення волі за сэксуальныя дамаганні і гвалт над дзецьмі. За 30 гадоў сваёй практыкі ад яго дзеянняў пацярпелі 299 маленькіх пацыентаў, паведамляе NBC News.

Жаэль Лё Скуарнэк. Фота: Crédit photo / DR

Сярэдні ўзрост ахвяр складаў каля 11 гадоў. Гвалт адбываўся, калі дзеці знаходзіліся пад анестэзіяй або ў перыяд аднаўлення пасля аперацый.

У Лё Скуарнека ёсць трое дзяцей. Падчас суда ён прызнаўся ў сваіх злачынствах. Як паведамляе NBC, гэты лекар ужо адбывае пакаранне за згвалтаванне маладой суседкі і трох дзяцей — у 2020 годзе яму прысудзілі 15 гадоў.

Паводле адвакаткі Франчэскі Саты, якая прадстаўляе інтарэсы 10 ахвяр, папярэджанні пра паводзіны Лё Скуарнека паступалі на працягу ўсіх 30 гадоў яго працы.

За сваю кар’еру ён працаваў у дзевяці дзяржаўных і прыватных клініках у пяці рэгіёнах Францыі, спецыялізуючыся на апендыктаміі (выдаленні апендыксаў), аперацыях на брушной поласці і гінекалагічнай хірургіі.

Каментары5

  • Filipp
    28.05.2025
    Такога чалавека можна да сценкі паставіць.
  • g
    28.05.2025
    Нешта дзіўна. Калі ён мог заставацца адзін з дзецьмі пад наркозам?

    Наркоз даецца ў аперацыйнай анэстэзіолагам. У анэстэзіолага павінен быць памочнік (ці медсестра). Яны павінны бесперапынна назіраць за пацыентамі з моманту пачатку наркоза (у выпадку дзяцей - раней) і да поўнага прабуджвання. Побач з хірургам на аперацыі павінна быць як найменьш аперацыйная медсястра.

    Як гэта наогул магчыма?
  • Мир французский
    28.05.2025
    А где вой про русский мир?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць