Грамадства11

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

Выпускнікам, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю ў Еўропе, варта ўжо цяпер вызначыцца з выбарам універсітэта. ЕГУ, які месціцца ў сэрцы Вільні і заточаны пад студэнтаў з Усходняй Еўропы, чакае беларускіх студэнтаў. Сёлета падаць анлайн-анкету на навучанне можна да 27 ліпеня. І лепш не зацягваць, каб гарантавана паступіць.

Будынак ЕГУ ў сэрцы Старога горада Вільні. Фота: фэйсбук-старонка ўніверсітэта

Навучанне ў ЕГУ адбываецца па мадэлі liberal arts — гэта міждысцыплінарны гуманітарны падыход, які развівае крытычнае мысленне, а таксама здольнасць выказваць і абараняць уласную пазіцыю, крэатыўнасць і адаптыўнасць да зменаў. Мадэль дае студэнтам не толькі прафесійныя веды, але і падрыхтоўку да актыўнага грамадскага жыцця. У такіх універсітэтах вучаць не толькі прадмету, але і стратэгічнаму мысленню. 

Сёлета Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прапануе шырокі выбар праграм бакалаўрыяту:

  • інфарматыка, дзе рыхтуюць кадры для міжнародных IT-кампаній па кірунку Computer Science,
  • права, дзе рыхтуюць высокакваліфікаваных юрыстаў,
  • гісторыя, дзе спалучаюцца глыбокія тэарэтычныя веды з практычнымі і даследчымі навыкамі, у тым ліку вывучэнне Digital History, штучнага інтэлекту і вялікіх даных,
  • бізнэс-эканоміка, дзе рыхтуюць запатрабаваных спецыялістаў у сферах эканомікі, фінансаў і лічбавых тэхналогій,
  • візуальны дызайн, дзе рыхтуюць ілюстратараў, мастакоў-аніматараў, вэб-дызайнераў і арт-дырэктараў,
  • еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм, дзе рыхтуюць творчых спецыялістаў, арыентаваных на пошук інавацыйных рашэнняў,
  • палітыка і міжнародныя адносіны, дзе рыхтуюць палітолагаў, эканамістаў і прафесійных аналітыкаў (студэнтаў чакаюць два дыпломы адразу, бо навучанне ажыццяўляецца сумесна з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, што месціцца ў Коўне),
  • медыя і камунікацыя для прафесійных журналістаў, крытыкаў, прадзюсараў і медыяменеджараў,
  • тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня (праграма створаная ў супрацы з Віленскім старым тэатрам).

Паступленне без візы і паездак у Вільню

Падача дакументаў ужо адкрыта. Увесь працэс праходзіць дыстанцыйна, таму віза на момант падачы не трэба. Дастаткова жадання вучыцца.

Дарэчы, падаваць анкету магчыма нават без атэстата. Усе дакументы можна адправіць пазней, калі яны будуць на руках. Той, хто падасць дакументы раней, — першым трапіць на сумоўе.

Зручна, што для абітурыентаў з Беларусі у ЕГУ не патрэбны апастылі на дакументы аб адукацыі — дастаткова толькі загрузіць сканы.

Здаваць іспыты спатрэбіцца толькі на дзве з дзевяці праграм: дызайн і тэатральнае мастацтва. Запіс на іспыты ўжо таксама адкрыты.

У ЕГУ нагадваюць: чым раней будуць адпраўленыя дакументы, тым хутчэй яны змогуць даць адказ. Таму не варта адкладаць усё на апошні дзень.

Пасля залічэння можна пачынаць падрыхтоўку дакументаў для выезду за мяжу. Універсітэт дапамагае спачатку атрымаць візу, а пасля — від на жыхарства ў Літве, які дае права не толькі вучыцца, але і пры патрэбе падпрацоўваць (да 20 гадзін на тыдзень).

ЕГУ прапануе таксама завочную, дыстанцыйную форму навучання. Гэта дазваляе студэнтам заставацца ў Беларусі, працаваць і вучыцца анлайн. Такі студэнт можа таксама атрымаць візу, каб пры патрэбе наведваць ВНУ.

Як атрымаць зніжку на навучанне

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні

Студэнты ЕГУ могуць прэтэндаваць на грант нават у тым выпадку, калі яшчэ не паспелі праявіць сябе ў навучанні. Падтрымка даступная ўжо з першага курса — рашэнне прымаецца на падставе школьных дасягненняў: алімпіяд, даследаванняў і іншых заслуг.

У выпадку станоўчага рашэння студэнты могуць атрымаць грант, які пакрывае 100% кошту навучання ў сяместры. Паводле інфармацыі самога ЕГУ, даволі значная частка студэнтаў з Беларусі рэгулярна атрымлівае такую падтрымку.

Акрамя таго, актыўныя студэнты могуць разлічваць на стыпендыю ў працэсе навучання.

Платнае навучанне для грамадзян Беларусі каштуе на 20—25% танней, чым для іншых замежных студэнтаў.

Адметнасці навучання ў ЕГУ

Беларуская і руская мовы

На першых двух курсах асноўныя мовы навучання — беларуская і руская. Паступова колькасць заняткаў на англійскай мове павялічваецца, і на выхадзе студэнты атрымліваюць не толькі еўрапейскі дыплом, але і добры ўзровень валодання англійскай мовай.

На некаторых праграмах — напрыклад, па гісторыі — беларуская мова застаецца асноўнай на працягу ўсяго навучання.

Гістарычны будынак

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт месціцца ў будынку былога Аўгусцінскага кляштара канца XVIII ст. у адным з найбольш маляўнічых і прэстыжных раёнаў Вільні — у Старым горадзе, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Еўрапейская будучыня

Выпускнікі атрымліваюць дыплом еўрапейскага ўзору, які прызнаецца ва ўсім свеце. Пасля заканчэння навучання выпускнікі атрымліваюць від на жыхарства яшчэ на год, каб мець магчымасць знайсці працу ў Літве.

Запісацца на кансультацыю і больш падрабязна вывучыць магчымасці навучання ў ЕГУ можна на сайце ўніверсітэта, а таксама звязаўшыся з прадстаўнікамі ўстановы па тэлефоне +370-644-96-317 (Viber, Telegram, WhatsApp).

Каментары1

  • Могу
    30.05.2025
    А смысл? Какую ликвидную специальность там можно получить?

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра12

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея5

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем1

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону2

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць