Грамадства1212

Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі

Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў расказаў «Нашай Ніве» некаторыя дэталі пра варшаўскага фатографа-сексота Івана Мішчука, пра другі пашпарт якога былым сілавікам стала вядома яшчэ ў 2023 годзе. Не называючы канкрэтных імёнаў ён кажа, што ведае прынамсі пра адзін выпадак арышту ў Беларусі пасля фотасесіі ў Варшаве. 

«З фатографам Іванам Мішчуком мяне пазнаёмілі муж і жонка Яўген Буры і Марынa Гірын на адным з мерапрыемстваў ABBA ў канцы 2021 года.

Іван Мішчук на форуме АВВА

Мішчук фатаграфаваў мерапрыемства па замове ABBA. Ён расказваў, што працаваў у ABBA па праекце, аднак грошай там плацілі мала, і ён вымушаны быў падпрацоўваць фатографам, прымаючы прыватныя заказы», — кажа Азараў. 

«Мішчук таксама быў фатографам сям’і Бурых: ён рабіў здымкі для іх асабістых старонак у сацыяльных сетках, а таксама прысутнічаў на прыватных мерапрыемствах з удзелам Бурых — напрыклад, фатаграфаваў удзельнікаў дня нараджэння Ірыны Сазановіч, якая на той час была віцэ-прэзідэнткай ABBA, дзе прысутнічалі многія актывісты, у тым ліку і не публічныя.

Яўген Буры

Пасля афіцыйных форумаў Мішчук заставаўся і фатаграфаваў удзельнікаў на неафіцыйных сустрэчах.

У канцы 2021 — пачатку 2022 года адзін з такіх непублічных удзельнікаў форумаў ABBA вырашыў вярнуцца дадому, каб наведаць сына, пасля чаго быў затрыманы і асуджаны. Гэта падзея шырока абмяркоўвалася ў асяроддзі ABBA, ніхто не мог зразумець, як рэжым атрымаў інфармацыю пра яго», — дадаў Азараў.

Прозвішча гэтага бізнэсмена Азараў не назваў, але прывёў яшчэ адну гісторыю. 

Аляксандр Азараў

«У Варшаве адзін вядомы чалавек часам запрашае да сябе на стэйкі сумленных беларусаў.

Па такім запрашэнні аднойчы прыйшла Марынa Гірын і без дазволу прывяла туды Мішчука, з-за чаго ўзнік канфлікт з арганізатарам.

Мішчук, дзякуючы працы ў ABBA, меў доступ да колаў многіх актывістаў, рабіў ім асабістыя фотасесіі і нават бываў у іх дома», — сказаў ён.

«Мішчук таксама фатаграфаваў працэс падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ABBA і «Байполам» у рамках верыфікацыі беларускага бізнэсу — пагаднення, якое так і не было рэалізавана», — сказаў экс-падпалкоўнік. 

Ён просіць усіх, хто меў праблемы з рэжымам Лукашэнкі пасля фотасесій з Мішчуком напісаць у «Байпол». 

Кіраўнік ABBA Віктар Буры адрэагаваў на гэтыя словы Аляксандра Азарава і даў свой разгорнуты каментар на іх:

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў

Каментары12

  • Важная дэталь
    28.05.2025
    "Па такім запрашэнні аднойчы прыйшла Марынa Гірын і без дазволу прывяла туды Мішчука, з-за чаго ўзнік канфлікт з арганізатарам".
    Важная дэталь.
  • галаперыдол
    28.05.2025
    Нічога сабе - атрымліваецца што людзі з пашпартамі прыкрыцця - зазвычай агентура. Што перашкаджае Белполу/Байполу апублічыць базу каб можна было праверыць?
  • Беспрацоўная пашпартыстка Габія
    28.05.2025
    А ці можна замовіць фотасесію ў гэтага Мішчука, каб займець праблемы з Лукашэнкай і атрымаць статус уцекача ў Эўропе, мог бы пракаментаваць спадар Азараў?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць