Грамадства1212

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Учора «Наша Ніва» выпусціла расследаванне пра беларускага фатографа ў Польшчы Івана Мішчука. У яго знайшоўся дзейны пашпарт прыкрыцця на імя Івана Мішына. Сёння сам Мішчук рашыў патлумачыць сваю гісторыю ў адным з чатаў польскіх фатографаў.

Іван Мішын (злева) і Іван Мішчук (справа). Фоты з АІС «Пашпарт» мы атрымалі дзякуючы «Белполу» 

«Я ведаю, што вы чакаеце ад мяне інфармацыі. Мне трэба быў час сабраць факты, якія абвяргаюць гэтую інфармацыю», — напісаў у чат польскіх фатографаў Мішчук.

Мішчук звяртае ўвагу, што яго ўзрост у артыкуле спачатку быў пазначаны недакладна (праз тэхнічную памылку дата насамрэч стаяла няправільная, цяпер яна выпраўлена), і аспрэчвае:

«У мяне няма другога пашпарта, я заехаў па сваім адзіным дакуменце Івана Валерыевіча Мішчука, а не нейкага Івана Мішына».

Зрэшты, ніхто і не сцвярджае, што ён прыехаў у Польшчу як Мішын — гаворка пра тое, што ў Беларусі яму быў выдадзены пашпарт для выканання нейкага задання. Якога — невядома.

Фатограф тлумачыць, што ў падзеях 2020 года не ўдзельнічаў, бо з 7 па 19 жніўня ляжаў у шпіталі з каранавіруса.

У рэальнасці пратэсты працягваліся некалькі месяцаў, у іх узялі ўдзел сотні тысяч чалавек. Мішчук не быў абавязаны ўдзельнічаць у іх — хоць пасля хваробы, хоць яшчэ калі, — але сітуацыя паказвае, што ён не меў ніякага дачынення да палітычнай актыўнасці. 

Таксама ён удакладняе некалькі непрынцыповых тэхнічных момантаў: «У паліцыяльнай школе ніколі не вучыўся. Я скончыў Варшаўскую Акадэмію фатаграфіі 24.06.22. Гуманітарная віза была выдадзена ўсяго на 3 месяцы — з 15.12.22 па 15.03.23, а не на год».

«У артыкуле гаворыцца, што мной зацікавіліся ў ByPol і перадалі інфармацыю ў офіс Ціханоўскай, але ў гэты ж час я атрымаў палітычны прытулак у Польшчы. Што супярэчыць таму, што я спецагент. Калі адны нібыта знайшлі ў мяне другі пашпарт, іншыя далі абарону, таму што я супраць рэжыму Лукашэнкі і я не ўяўляю ніякіх пагроз», — пераконвае Мішчук.

Мішчук піша, што падаў на абарону, калі заканчвалася гуманітарная віза, і атрымаў дакумент 22 чэрвеня 2023.

Аднак атрыманне палітычнага прытулку не можа лічыцца аўтаматычным пацверджаннем недатычнасці да беларускіх спецслужбаў. Нагадаем, што нядаўна была гучная гісторыя з былой беларускай журналісткай Наталляй Судлянковай, якая мела палітычны прытулак у Чэхіі і шмат гадоў працавала на ГРУ. Пасля таго, як чэхі загадалі ёй пакінуць краіну, яна выехала ў Маскву.

Мішчук таксама тлумачыць у чаце: «На працу ў ABBA не навязваўся, мяне запрасілі здымаць форум, як звычайны запыт, вы мяне разумееце, як ніхто іншы». Гэта пытанне інтэрпрэтацыі. Ён не навязваў, але прапанаваў свае паслугі. Натуральны працэс, але ён адбыўся відавочна па ініцыятыве Мішчука.

«Я актыўна пісаў усім, таму што шукаў працу і хацеў наладзіць жыццё ў Варшаве, каб перавезці сям'ю ў бяспечную краіну», — тлумачыць сваю матывацыю фатограф.

Напрыканцы допісу уладальнік пашпарта прыкрыцця паведаміў, што звярнуўся па дапамогу ў «Вясну».

Каментары12

  • Лёлік з-пад Лімасола
    28.05.2025
    "Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося" - казытае дадаць: "Збіраючы валізку, фатограф-агент расказаў..."
  • Brtn
    28.05.2025
    [Рэд. Выдалена] К счастью "интернет помнит все".

    [Зрэдагавана]
  • Сьвет зьмяніўся
    28.05.2025
    Гэты пайманы за руку сэксот будзе сцаць у вочы, тай фатаграфаваць і даносіць надалі, а мяне будуць трымаць за агента кгб і нават не размаўляць са мной, таму што "так кажыцца", і таму што хтосьці шэпнуў на вушка што я агент кгб, і ўсё, гэтага дастаткова, каб выкінуць чалавека на сьметнік. А тут кабета сцыць у вочы - та яе паўсюль запрашаюць, просяць у яе версію праізашэдшых сабыцій. Шок. Так і з гэтым зараз, які небудзь вірус або пятрухін стане яшчэ на зашчыту, дысскусся пачнецца з ворагам, пабачыце, на тое шоў пазваць трэбк яго. Можа на маю зашчыту ўжо станіце, не?

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць