Свет

Апоўзень сцёр з твару зямлі вёску ў швейцарскіх Альпах

Амаль 90% вёскі Блатэн было знішчана або пахавана пад масай лёду, гразі і каменю. На шчасце, усе 300 жыхароў былі эвакуірваныя загадзя. Аднак адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак.

У швейцарскіх Альпах амаль цалкам знішчана вёска Блатэн. Напярэдадні каля 15:30 адбыўся маштабны апоўзень, які літаральна знёс усё на сваім шляху.

Людзей у дамах ужо не было — жыхароў Блатэна паспелі эвакуяваць. Аднак на гэтым бедствы не скончыліся — цяпер рэгіёну пагражае паводка, піша Bild.

Як паведамілі ўлады кантона Вале, рэчышча ракі Лонца аказалася заблакаваным. З-за распачатага напярэдадні дажджу вада падымаецца яшчэ хутчэй.

«Пачынае ўтварацца возера, якое становіцца ўсё больш і больш. Маса снегу і камянёў пасля абвалу дзейнічае як плаціна, і рака знойдзе шлях, каб прабіцца — мы не можам гэта кантраляваць», — заявіў геолаг Рафаэль Маёрац.

Улады тэрмінова звярнуліся па дапамогу да швейцарскай арміі. Людзей просяць строга выконваць указанні ўладаў і не набліжацца да небяспечнай зоны. Таксама былі эвакуяваныя суседнія вёскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра12

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

Прапала жонка экс-хакеіста зборнай Іллі Казнадзея5

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем1

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону2

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі7

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць