Надвор'е

На наступным тыдні асаблівага цяпла чакаць не варта

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры АНТ папярэдзіў, што з 9 па 15 чэрвеня ў Беларусі не варта чакаць сапраўды цёплага лета. Паводле ягонага прагнозу, у гэтыя дні будзе прахалодна і вільготна.

Фота ілюстрацыйнае

Прычына прагназаванага прахалоднага надвор’я — атлантычныя і балтыйскія цыклоны, якія прынясуць дажджы і вільготнае паветра.

Тэмпература ў сэрэдзіне чэрвеня будзе ніжэйшай за кліматычную норму, з рэзкімі перападамі і атмасфернага ціску, і тэмператур.

У панядзелак, 9 чэрвеня, днём чакаецца тэмпература +14…+20 °C. У аўторак, 10 чэрвеня — +14…+18 °C.

У сераду, 11 чэрвеня — ад +12 на поўначы да +20 на паўднёвым усходзе. У чацвер і пятніцу — ад +11 да +17 °C, у выхадныя — +15…+20 °C.

Ноччу ў гэтыя дні будзе тэмпература ад +7 да +15 °C.

Таксама прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, магчымыя туман уначы і зранку, вецер заходняга і паўночна-заходняга кірунку, часам з парывамі.

Увогуле тыдзень будзе пераважна халодны, вільготны і неўстойлівы — працяглага сонечнага і спякотнага надвор’я чакаць не варта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Усе навіны →
Усе навіны

У Налібоцкай пушчы прадаецца з аўкцыёна стары млын на беразе ракі

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» ФОТЫ3

Прадстаўнік Трампа адмовіўся ад сустрэчы з Зяленскім у Анкары, бо той не згодны з прарасійскім мірным планам31

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць2

Случакі абураюцца: школу абгарадзілі так, што для паходу ў краму трэба рабіць ладнага кругаля2

Лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод атрымала прапанову рукі і сэрца на беразе Атлантычнага акіяну. Але пабрацца шлюбам пакуль не можа41

Пад Дзяржынскам валанцёры зрабілі жыллё для бяздомных катоў. Мясцовыя жыхары гэта не ацанілі22

Пра беларускія пратэсты-2020 здымуць маштабную гульнявую драму — расказваем падрабязнасці19

Літва не будзе патрабаваць новых санкцый супраць Беларусі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба1

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць