Эканоміка22

Айцішнік назбіраў да 28 гадоў $10 мільёнаў. Хоча пайсці на пенсію, але баіцца, што не хопіць

Айцішнік з Meta падзяліўся на платформе Blind даволі нетыповай праблемай. Да сваіх амаль 29 гадоў ён назбіраў каля $ 10‑15 мільёнаў у выглядзе інвестыцый, пенсійных адлічэнняў, крыпты і іншых ашчаджэнняў. Ён задумаўся, чаму б не зладзіць сабе раннюю пенсію, але не можа наважыцца на такі рызыкоўны крок, бо з улікам інфляцыі, дынамікі даляра і кірунку, у якім коціцца грамадства, грошай яму да канца жыцця можа і не хапіць, піша Devby.io.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Мужчына папрасіў супольнасць прагаласаваць, што яму цяпер рабіць. Да моманту напісання артыкула сваё меркаванне выказалі 633 карыстальнікі пляцоўкі. Дзве траціны з іх раяць сыходзіць.

А ў каментарах сталі дзяліцца парадамі. Многія адзначалі, што ашчаджэнняў айцішніка сапраўды можа быць мала, калі толькі ён не збіраецца жыць па-за ЗША ці ў ЗША, але ў вёсцы.

Іншы каментатар адзначыў, што калі не марнаваць грошы, то забяспечваць сябе разам з сям'ёй можна на $300 тысяч у год. То-бок, калі не нарошчваць суму, яе будзе дастаткова на 30‑50 гадоў.

Некаторыя сталі троліць аўтара. Адзін супрацоўнік Apple напісаў, што ў яго ўзросце меў ужо $30 мільёнаў, так што той моцна адстае. Хтосьці з Microsoft адзначыў, што ў ягонай кампаніі можна зарабляць ад $500 тысяч да $1 мільёна ў год, літаральна нічога не робячы. Калега з PayPal адкрыта назваў аўтара бедняком і лузерам, таму што ў нармальнага чалавека да 25 гадоў павінна быць на рахунку $25 мільёнаў, так што няма чаго тут выхваляцца.

Хтосьці з Amazon пажартаваў (ці не), што сам сядзеў бы з гэтымі грашыма дома гадоў да 40, а потым скончыў бы жыццё самагубствам. Яшчэ адзін карыстальнік прапанаваў звольніцца і запусціць канал на YouTube пра тое, як пайсці на пенсію да 30.

Каментары2

  • Песя
    20.11.2025
    Хлопча бяры мяне ў кампанію , распавяду што рабіць з такім і грашыма
  • Синус
    20.11.2025
    Я в 32 всего с лямом вышел на пенсию, сейчас 53.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць