Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал
Італьянскі твар тыктоку Хабі Лейм (сапраўднае імя — Хабане Лейм) быў затрыманы ў аэрапорце ў Лас-Вегасе 6 чэрвеня. Як паведамляе Associated Press, блогера выслалі з краіны па загаду міграцыйнай службы.

Паводле міграцыйнай службы ICE, Лейм, які прыехаў у ЗША ў красавіку, перавысіў дапушчальны 30-дзённы тэрмін знаходжання па візе. Яму дазволілі пакінуць краіну добраахвотна — і ён гэта зрабіў.
Хабі Лейм пакуль не даў ніякіх афіцыйных каментароў.
Лейм — самы папулярны чалавек у TikTok з больш чым 162 мільёнамі падпісчыкаў. Блогер праславіўся тым, што высмейваў бязглуздыя лайфхакі. Яго відэа сталі мемам.
Хабі Лейм таксама з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ.
Каментары
Неяк акцэнт у артыкуле троху на іншае