Дэмакратычная лідарка Беларусі разгорнута пракаментавала сітуацыю са зніклай спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай. Пра гэта Святлана Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю Deutsche Welle.

«Сітуацыя страшная. Перш за ўсё прапаў чалавек, мы не ведаем, дзе Анжаліка, ці наогул яна жывая. Эксперты сходзяцца на думцы, што ёсць след КДБ, але канкрэтней нічога сказаць нельга. Гэтай справай займаецца, і я спадзяюся, што яны могуць унесці нейкую яснасць, што адбылося», — сказала Святлана Ціханоўская.
Яна адзначыла, што гэта быў сігнал для дэмакратычных сіл, што трэба перагледзець падыходы да верыфікацыі.
«Бо калі ты ў адным руху, ты працуеш на даверы. Людзі тэсціруюцца нейкімі заданнямі, таксама прыглядаюцца адзін да аднаго, але калі ты бачыш, што чалавек прыходзіць працаваць з чыстай душой і самааддана, то і пытанняў не ўзнікае. Але гэта сігнал нам, што трэба больш пільна падыходзіць да пытанняў верыфікацыі. Каардынацыйная рада пераглядае сваю структуру і прынцыпы працы, каб немагчыма было грошы вывесці адным чалавекам», — адзначыла Ціханоўская.
«У нас офісе, цьфу-цьфу-цьфу, не было ніводнага такога выпадку, але супраць нас працуе вялікая машына, яны могуць засылаць сваіх людзей, вербаваць па ходзе, і мы павінны быць гранічна пільным. Гэтага немагчыма пазбегнуць, але можна мінімізаваць. За пяць гадоў такіх выпадкаў можна пералічыць на пальцах», — дадала палітык.
«Я спадзяюся, што ўсё добра, але мы не ведаем, дзе яна», — вярнулася Ціханоўская да сітуацыі з Мельнікавай і дадала, што вялікім ударам была атака на «Беларускі Гаюн», у выніку чаго праект закрыўся.
***
Пра тое, што Анжаліка Мельнікава прапала, стала вядома 28 сакавіка пасля заявы Паўла Латушкі.
Разам з тым вядома, што яна пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна забраніравала пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага па 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца.
Паводле «Кіберпартызанаў», у сакавіку з рахунку фонду Мельнікавай былі выведзеныя вялікія сумы грошай, што прызначаліся для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады — агулам з рахунку вывелі 150 тысяч даляраў.
Пасля гэтага кантактавала з паплечнікамі з Каардынацыйнай рады праз відэасувязь, але не праз асабістыя сустрэчы: казала, што хварэе. 25 сакавіка перастала выходзіць на сувязь. 13 сакавіка ейны тэлефон выкарыстоўвалі для доступу да файлаў Каардынацыйнай рады з беларускага IP-адрасу — імаверна, тэлефон быў на тэрыторыі Беларусі.
Дзе яна знаходзіцца зараз — невядома. Магчыма, яна мела рамантычную сувязь з агентам беларускіх спецслужбаў.
«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію
«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі
Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года
«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку
Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам
Каментары