Свет88

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару

65-гадовы Саламі быў вядомы сваёй жорсткай пазіцыяй у адносінах да праціўнікаў Ірана, у прыватнасці, Ізраілю і ЗША.

Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

Хасейн Саламі, камандуючы іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), загінуў у ноч на пятніцу, 13 чэрвеня, падчас авіяўдараў Ізраіля, піша Бі-бі-сі.

65-гадовы Саламі быў вядомы сваёй жорсткай пазіцыяй у адносінах да праціўнікаў Ірана, у прыватнасці, Ізраілю і ЗША.

Толькі ў гэтым месяцы ён пагражаў, што ў выпадку, як хто-небудзь з іх нападзе на краіну, Тэгеран «адкрые браму пекла».

Нягледзячы на папярэджанне Дональда Трампа аб тым, што ўдары могуць пашкодзіць патэнцыйнай угодзе па ядзернай праграме Ірана, Ізраіль нанёс удары, паўтараючы, што цэліць па ядзерных аб'ектах, заводах, якія вырабляюць балістычныя ракеты і па камандных пунктах.

Тэгеран сцвярджае, што Ізраіль і ЗША (нягледзячы на тое, што там адмаўляюць дачыненне да атакі), заплацяць «цяжкую цану». А гэта ўмацоўвае асцярогі, што ўдар можа прывесці да разгортвання поўнамаштабнай вайны ў і без таго нестабільным рэгіёне.

Падчас ізраільскіх удараў загінулі таксама і Махамад Багеры, галоўнакамандуючы іранскіх Узброеных сіл, Галамалі Рашыд, намеснік галоўнакамандуючага, а таксама некалькі навукоўцаў-ядзершчыкаў.

Усяго за дзень да таго, як Ізраіль нанёс удары, Саламі сказаў, што Іран «цалкам гатовы да любога сцэнару, сітуацыі і абставін».

«Вораг думае, што ён можа ваяваць з Іранам так, як ён ваюе з безабароннымі палесцінцамі, якія знаходзяцца пад аблогай Ізраіля, — заявіў ён. — Але мы выпрабаваныя вайной і маем досвед». Саламі далучыўся да Корпуса вартавых рэвалюцыі — асобнага ўплывовага падраздзялення іранскай арміі — у 1980 годзе падчас ірана-іракскай вайны, а ў 2009 стаў намеснікам камандуючага. Яшчэ праз дзесяць гадоў ён узначаліў Корпус.

З пачатку 2000-х ён знаходзіцца ў санкцыйным спісе Рады Бяспекі ААН і ЗША за ўдзел у іранскай ядзернай і іншых вайсковых праграмах.

Саламі часта выхваляўся моцай Ірана, аж да таго, што заявіў, што яго краіна ўжо «за крок ад таго, каб стаць сусветнай сілай».

Ён таксама вітаў магчымасць ваеннага канфлікту з Ізраілем і ЗША. Пасля ізраільскіх удараў па Сірыі ў 2019 годзе Саламі паабяцаў «сцерці сіянісцкі рэжым» з карты свету.

Пасля іншага ўдару па іранскай амбасадзе ў Сірыі, падчас якога загінулі сем прадстаўнікоў КВІР, уключаючы двух генералаў, Саламі зрабіў падобную заяву: «нашы адважныя мужчыны пакараюць сіянісцкі рэжым».

Іран і Ізраіль былі саюзнікамі да 1979 года, калі ў Тэгеране адбылася рэвалюцыя, падчас якой да ўлады прыйшлі сілы, часткай ідэалогіі якіх было супрацьстаянне з Ізраілем.

Цяперашні іранскі рэжым не прызнае права Ізраіля на існаванне. Лідар краіны, аятала Алі Хаменеі назваў Ізраіль «ракавай пухлінай», якая «абавязкова будзе выдаленая і знішчаная».

Ізраіль кажа, што такая рыторыка Тэгерана робіць Іран экзістэнцыяльнай пагрозай для краіны.

Ізраіль і яго саюзнікі таксама асудзілі Іран за падтрымку марыянеткавых сіл у рэгіёне, уключаючы Хезбалу, ліванскую шыіцкую ваенізаваную групу, якая паабяцала знішчыць Ізраіль.

Саламі быў пастаянным дарадцам іранскага лідара.

Хто такія Вартавыя іранскай рэвалюцыі

Рэлігійныя лідары Ірана стварылі Корпус вартавых рэвалюцыі 40 гадоў таму, каб абараніць ісламскую сістэму ўлады ў краіне і стварыць процівагу рэгулярнай арміі, якой яны не давяралі.

Зараз КВІР мае каля 190 тысяч воінаў, а таксама выхваляецца сваімі ўласнымі базамі, марскімі і паветранымі сіламі, а таму з'яўляецца самай магутнай ваеннай і палітычнай сілай у краіне, якую баяцца.

Калі рэгулярнае іранскае войска абараняе тэрыторыю краіны, то Корпус вартавых абараняе ўласна ісламскі рэжым.

Корпус падпарадкоўваецца непасрэдна Вярхоўнаму лідару краіны, і яго дзейнасць цяжка праверыць іншым дзяржаўным інстытутам.

КВІР таксама назірае за стратэгічнай зброяй краіны, а таксама ваенізаванымі сіламі супраціву БАСІЖ, якія часта выкарыстоўваюцца для падаўлення ўнутраных беспарадкаў.

Лічаць таксама, што вартавыя рэвалюцыі кантралююць да траціны іранскай эканомікі праз сістэму траст і даччыных кампаній. Акрамя таго, КВІР атрымлівае мільярды даляраў ад будаўнічых і інфраструктурных кантрактаў. Група мае ўплыў на ўсім Блізкім Усходзе дзякуючы прадастаўленню грошай, зброі, тэхналогій, навучання і саветаў саюзным урадам.

Сярод вартавых рэвалюцыі ёсць і элітная група сіл спецыяльнага прызначэння аль-Кудс, якая ажыццяўляе ценявыя аперацыі за межамі краіны, уключаючы Афганістан, Ірак, Ліван, Палесцінскія тэрыторыі і Емен.

Былыя квір-афіцэры займаюць уплывовыя пасады ва ўрадзе, парламенце і іншых уладных структурах Ірана. Сярод іх і былы прэзідэнт краіны Махмуд Ахмадзінеджад і былы спікер парламента Алі Лайджані.

Каментары8

  • квір
    13.06.2025
    Спадабалася апячатка ў тэксце. Так вартавых рэвалюцыі яшчэ не прыніжалі
  • Класік
    13.06.2025
    Вядомы тым што адправіўся ў пекла
  • Ёсік
    13.06.2025
    Да рэвалюцыі, якую ўчынілі рэлігійныя фанатыкі, краіны супрацоўнічалі. А потым - Ізраіль не павінен існаваць. КВІР абараняе ўладу. У Беларусі таксама ненавідзяць Польшчу з Літвой, унутраныя войскі клянуцца берагчы с.аку лукашэнкі, гатовыя зьнішчаць народ. Дыктатуры паўсюль аднолькавыя.

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена57

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма16

На Тыдні моды ў Парыжы мадэлі выйшлі ў касцюмах голага мужчынскага цела32

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена57

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць