Культура66

37 гадоў таму адбылося першае шэсце ў Курапаты

37 гадоў таму — 19 чэрвеня 1988 года — адбылося першае шэсце грамадскасці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасля публікацыі артыкула Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога смерці», піша тэлеграм-канал «Беларускі інстытут публічнай гісторыі».

Мітынг і шэсце былі арганізаваныя актывістамі моладзевага нефармальнага аб'яднання «Талака».

Заяўку падавалі Сяргей Вітушка і Віктар Івашкевіч, але акцыю не дазволілі. Заяўнікаў выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру і папярэдзілі, што яны парушаюць закон.

Шэсце і мітынг прайшлі несанкцыянавана, у ім узялі ўдзел блізу 10 тысяч чалавек. Міліцыя людзей не спыняла і не арыштоўвала (у адрозненне ад наступнай акцыі на Дзяды 30 кастрычніка 1988 года). Пасля арганізатараў пакаралі штрафам — па 50 рублёў.

Збор прызначылі ў менскага трамвайнага кальца ў Зялёным Лузе. Там гарадскія ўлады і прадстаўнікі ЦК камсамола заклікалі прысутных сесці ў аўтобусы, якіх стаяла каля паўсотні, і ехаць на афіцыйны альтэрнатыўны мітынг да Опернага тэатра. Але ніхто не звяртаў на гэты заклік увагі, і неўзабаве калона, якая налічвала каля дзясятка тысяч чалавек, рушыла ў Курапацкі лес, дзе ў той дзень быў усталяваны сімвалічны помнік ахвярам сталінскага тэрору.

Выступае Сяржук Вітушка

Адкрыў і вёў мітынг старшыня менскай «Талакі» Сяргей Вітушка. Выступілі народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (які быў яшчэ і старшынёй Беларускага аддзялення Савецкага фонду культуры), Зянон Пазняк, рабочы Віктар Івашкевіч, пісьменнік Канстанцін Тарасаў, дачка забітага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага Мая, былы вязень ГУЛАГу паэт Павел Пруднікаў і іншыя, у тым ліку сакратар Менскага гаркама партыі Пётр Краўчанка, які паспеў пад'ехаць з мітынгу каля Опернага тэатра.

Выступае Зянон Пазняк

Праз год — 29 кастрычніка 1989 года — у Менску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце з Менска ў Курапаты.

Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога потым вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных.

Каментары6

  • Ютуб
    19.06.2025
    З.Пазьняк пра першы мітынг у Курапатах у 1988 г. https://youtube.com/watch?v=k42HBRAY674
  • Барадзед
    19.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    19.06.2025
    Куропаты -это очень важно, но почему не разогнали кгб в начале 90-х или хотябы не уволили советских сотрудников? В итоге кгб уволил Зенона Пазняка.

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны23

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны23

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць