Грамадства

МНС зноў праверыць дзіцячыя лагеры пасля ўчарашняга пажару ў Радашковічах

Пасля пажару ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Гарызонт» у Маладзечанскім раёне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі прыняло рашэнне аб дадатковых праверках усіх дзіцячых лагераў у краіне. Як паведаміў кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі, ягоным падначаленым даручана правесці маштабны маніторынг бяспекі.

Лагер «Гарызонт» у Радашковічах Маладзечанскага раёна. Здымак ілюстрацыйны. Фота: family.by

У МНС падкрэсліваюць, што яны штогод уважліва ставяцца да падрыхтоўкі лагераў да летняга сезона — праводзяцца абследаванні, даюцца рэкамендацыі па супрацьпажарнай бяспецы. Аднак пасля інцыдэнту, які здарыўся 6 ліпеня ў лагеры «Гарызонт» у Радашковічах Маладзечанскага раёна, кантроль вырашылі ўзмацніць яшчэ больш.

Цяпер органы нагляду яшчэ раз правераць стан сістэм пажарнай аўтаматыкі ва ўсіх лагерах, каб пераканацца, што яны адпавядаюць усім нормам і патрабаванням.

Узгаранне ў спальным корпусе лагера «Гарызонт» было зафіксавана 6 ліпеня. Эвакуацыю дзецей праводзіў персанал лагера, у выніку трое дарослых пацярпелі і былі шпіталізаваныя. 

Для ліквідацыі пажару давялося задзейнічаць 5 адзінак тэхнікі МНС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць