МНС апублікавала абноўленую інфармацыю, датычную ўзгарання ў дзіцячым аздараўленчым лагеры ў Маладзечанскім раёне. Раней паведамлялася, што пацярпелых няма, але аказалася, што гэта не зусім так.

Скрыншот з відэа
Згодна з абноўленымі звесткамі, пры самастойным тушэнні ўзгарання пацярпелі тры чалавекі з ліку персаналу ўстановы, якія пасля агляду дактарамі шпіталізаваныя з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння».
Пасля гукавога апавяшчэння пра ўзгаранне работнікамі лагера былі эвакуяваныя 132 чалавекі, з іх 120 дзяцей. Узгаранне адбылося ў спальным корпусе.
Каментары