Грамадства22

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы перавярнулася з ног на галаву: раней выезду ў суседнюю краіну чакалі суткамі — а цяпер толькі 5 гадзін. Затое агромністыя чэргі выстраіліся на ўезд у Беларусь, піша «Белсат».

img
Чарга перад пунктам пропуску ў Тарэспалі ў бок Беларусі. 13 ліпеня 2025 года. Фота: granica_bypl / Telegram

Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта на 18:00, у Брэсце выезду ў Польшчу чакаюць 260 легкавікоў. Проста цяпер у пункт пропуску выклікаюць тых, хто зарэгістраваўся 6 гадзін таму. Сёння а 8:00 чаргі зусім не было.

«Я сёння, як паглядзеў, — афігеў, што чарга сышла», — прызнаюцца ў Telegram-чатах.

Іншыя, зрэшты, упэўненыя, што такая вольніца ў Брэсце хутка скончыцца:

«Пару дзён — і зноў чарга РБ-РП на некалькі дзён будзе».

Яшчэ на мінулым тыдні падарожнікам даводзілася траціць і 5 сутак, у чарзе было 2300 аўтаў.

У іншай чарзе — 18 аўтобусаў. У справаздачах у тэлеграм-чатах падарожнікі пішуць, што нават з перасадкамі ў аўтобусы, бліжэйшыя да шлагбауму, чакаць даводзіцца не менш за 12 гадзін.

Аўтобус Ecolines, які меў прыехаць сёння з Мінску ў Варшаву ў 00:15, прыбыў у 9:40, а той, што чакаўся у 5:20, прыехаў у 15:40.

Пры гэтым у Тарэспалі цяпер — зусім цяжка. У чарзе каля 420 легкавых аўто. У чатах сведчаць, што даводзіцца чакаць мінімум суткі. Электроннай чаргі няма, праз гэта існуе пагроза «ўлезуноў». Падарожнікі складаюць спісы, сочаць, каб ніхто не ўціснуўся, уначы будзяць адзін аднаго, каб чарга рухалася і ў ёй не з'яўляліся дзіркі.

«Дзякуй паліцыянтам, якія сёння дзяжураць і хоць крыху прасоўваюць чаргу. Ужо некага штрафавалі», — пішуць у чатах.

Падарожнікі наракаюць на беларускіх мытнікаў, якія пільна спраўджваюць усе рэчы:

«Заехалі ў чаргу ў 3:00 12.07.2025, а заехалі ў Беларусь а 5:00 13.07.2025. Агулам — 26 гадзін катаргі, проста жэсць. Беларусы — і рэнтген, і сабака, і ўсе рэчы ператрэслі».

Аўтобусаў у Тарэспалі ў бок Беларусі цяпер 30. Тут таксама перасаджваюцца бліжэй да шлагбаума. І нават у такім выпадку — мінімальна 8 гадзін чакання.

Аўтобусы моцна спазняюцца: сёння ў 14:35 у Мінск з Варшавы прыехаў аўтобус, што меўся прыбыць яшчэ ўчора ў 20:15; у 5:40 прыехаў аўтобус, які паводле раскладу мусіў быць учора ў 11:00.

Каментары2

  • Дзядзька
    13.07.2025
    Сіпаты трасецца абы каб дрон не правезлі па запчастках 😁
  • Жора
    14.07.2025
    Запускайце ўжо цягнікі і адкрывайце Брузгі. До здзекавацца над людзьмі!

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць