Чарга з аўтамабіляў на польскую мяжу вярнулася, на літоўскай пабольшала
Па стане на 06:00 на пераходзе «Брэст» стаяць 45 легкавых аўтамабіляў і 12 аўтобусаў.

Вялікія чэргі на польскай мяжы былі цэлы чэрвень і часам даходзілі да 2400 легкавых аўтамабіляў. З пачатку ліпеня, яны пачалі змяншацца. А ўчора раніцай чарга з легкавых аўтамабіляў нават знікла.
Зараз, бачна, чарга зноў вярнулася.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» — 100 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў. У «Беняконях» — 20 легкавых аўтамабіляў.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары