Грамадства88

«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе

Каштуе навучанне 300 даляраў на месяц. Класы фарміруюць не па ўзросце, а па ўзроўні ведаў. Паглыблена вывучаюць фізіку, а яшчэ ёсць прадмет «беларускія танцы». Пагутарылі з Аксанай Акуневіч, кіраўніцай беларускай школы «Эртад Розум» у Батумі, пра тое, як гэта — ладзіць адукацыю на роднай мове за тысячы кіламетраў ад Мінска. Гэта гаворка пра тое, якой можа быць школа, але таксама пра тое, як многа можа зрабіць адзін чалавек.

Фота: Аліса Малпава

Ідэя школкі ўзнікла ў 2022 годзе — тады Аксана яшчэ жыла ў Беларусі. Справа ў тым, што ў Грузіі добра наладжаная адукацыя дзяцей на розных мовах.

Гэта называецца «сектар»: працуе грузінскі сектар навучання і яшчэ пяць сектараў на замежных мовах. 

І калі ў Грузіі пасля 2020-га апынулася шмат беларусаў, узнікла ідэя, што можна зрабіць і беларускі сектар. У спробах дамагчыся гэтага беларусы хадзілі да грузінскіх уладаў, але нічога не атрымлівалася.

Сама Аксана ў той час рыхтавалася да эміграцыі. Абрала Батумі — горад з вялікай беларускай дыяспарай і файным кліматам:

«Мне прапанавалі ў Батумі працу — маўляў, ёсць школа, заснаваная рускімі, але ў ёй шмат беларусаў. Я мусіла зрабіць там беларускі сектар і ўзначаліць яго.

Аксана Акуневіч. Фота: Aksana Akunevich / Facebook

Гэта быў 2022 год, сакавік. Калі мы ехалі ў Грузію, было вельмі кепскае надвор’е. Можна было заехаць у краіну толькі па Крастовым перавале, а яго тады закрылі на месяц. Мяне чакалі на працу, але ўласнікі расійскай школы перадумалі ладзіць у ёй беларускі сектар».

Праз некалькі месяцаў грузінскі амбудсмен падказаў мясцовую прыватную школу, гатовую дапамагчы з беларускай адукацыяй. Тады Аксана далучылася да стварэння беларускай школкі. 

Прапанова супрацоўнічаць прыйшла бліжэй да восені 2022-га, і таму першы навучальны год змаглі распачаць толькі 15 кастрычніка:

«Пашчасціла — знайшлося восем чалавек, хто быў гатовы ў нас вучыцца. Але гэта была школа няпоўнага навучання, бо я хацела паглядзець, як атрымаецца наладзіць яе працу, і трэба было вырашаць юрыдычныя праблемы. Таму на першы год мы адкрылі толькі школку для шостага класа».

Таксама беларусы Батумі, у тым ліку і Аксана, адкрылі суботнюю школу, для якой знайшлося фінансаванне. На пачатку там вучылася 78 дзяцей — у канцы года іх было ўжо 103, то-бок попыт аказаўся бачны.

На наступны навучальны год атрымалася зладзіць школу поўнага навучання для дзяцей з 1 па 12 класы. Праўда, у цяперашнім навучальным годзе вучняў было менш — 24 дзіцяці. У школе аб’яднаныя класы: напрыклад, аб’ядноўвалі другі і трэці класы, чацвёрты і шосты, сёмы і дзясяты. У апошніх двух класах, 11-м і 12-м, вучняў не было.

Дарэчы, пра класы — іх у школе фарміруюць не па ўзростах, а па ўзроўні ведаў па матэматыцы і англійскай мове. І калі, напрыклад, дзіця па ўзросце мусіць быць у пятым класе, але мае веды толькі на трэці клас, яго адправяць у трэці — інакш, кажа Аксана, у пятым класе яно нічога не зразумее: 

«Мы так паглядзелі, што гэта значна прасоўвае развіццё дзяцей, ім потым прасцей дагнаць тыя веды, якія мусяць быць у іх па ўзросце».

Фота: Аліса Малпава

З адкрыццём беларускага сектара так і не склалася, так што дзеці ў школцы па дакументах вучацца ў грузінскіх класах.

Школа платная, навучанне ў ёй каштуе 300 даляраў на месяц.

«У нас ёсць беларускія танцы як прадмет, фізіку мы пачынаем вывучаць з чацвёртага класа»

За гэтыя грошы дзеці атрымліваюць школу поўнага навучання, кажа Аксана:

«Хацелася дадаць шмат прадметаў, якія я лічу важнымі, бо я шмат вывучала сістэмы адукацыі розных краін. У нас шмат заняткаў — яны пачынаюцца ў 10 і сканчаюцца ў 18 гадзін. У нас ёсць беларускія танцы як прадмет, фізіку мы пачынаем вывучаць з чацвёртага класа». 

Такая ўвага да фізікі невыпадковая, бо сама Аксана — выкладчыца фізікі і інфарматыкі. У Мінску жанчына спачатку працавала ў дзяржаўных школах, потым у прыватных, а за пяць гадоў да эміграцыі заснавала праект пад назвай «Чалавечая фізіка» — імкнулася рабіць навуку папулярнай.

«Хачу стварыць беларускамоўнае асяроддзе, у якім мае дзеці будуць спакойна навучацца»

Калі беларусам перасталі выдаваць новыя пашпарты за мяжой, гэта моцна паўплывала на колькасць беларусаў у Грузіі — Аксана кажа, што дыяспара зменшылася на траціну. Цяпер, калі ў кагосьці з членаў беларускай сям’і сканчваецца пашпарт, можна падацца ў Грузіі на міжнародную абарону. Вось толькі пакуль беларусам гэтую абарону там не давалі, і нашмат надзейней выехаць у іншыя краіны, каб легалізавацца.

І тым не менш у Грузіі ўсё роўна застаюцца беларусы:

«Пэўная колькасць людзей з’язджае з Грузіі праз дакументы, але ўвесь час сюды прыязджае нехта з Беларусі. З другога боку, ёсць беларускія сем’і, якія з’ехалі па дакументы ў Польшчу і потым, калі іх вырабілі, вярнуліся ў Грузію. Летась былі 1-2 такія сем’і, а цяпер яны ідуць проста ручаінкай».

Гарызонт планавання ў беларускай школкі — год. Аксана разважае, што хацела б сёлета набраць каля ста вучняў і ладзіць праграмы абмену з замежнымі школамі. Цяпер дзеці ў яе школе вучацца па-беларуску і дадаткова вывучаюць грузінскую, англійскую і французскую мовы, а зараз можна будзе і вучыць польскую мову.

Для Аксаны важна не проста даваць адукацыю, але і ладзіць супольнасць. У якасці прыкладу яна ўспамінае супольнасць, якая была на фізічным факультэце БДУ, калі выпускнікі і пасля навучання прыходзілі на факультэт, рабілі супольныя праекты паміж сабой.

Школа нядаўна пераехала ў новы трохпавярховы будынак — акрамя навучання, там працуе і беларуская прастора «аКсяродак». Але ж з фінансамі ў школы не ўсё добра. Аксана кажа, што ўсе яе назапашванні пайшлі на стварэнне беларускай прасторы і пашырэнне, таму яе пакуль што недасяжная мара — хаця б выходзіць у нуль па арэндзе памяшкання. Грошы, якія бацькі плацяць за навучанне, пакрываюць толькі заробкі настаўнікаў. Каб аплаціць арэнду, даводзіцца збіраць данаты, але Аксана згадвае і дапамогу дыяспары.

Для жанчыны беларускамоўная школа — яе вялікая ідэя:

«Я з нараджэння беларускамоўная. Мой дзядуля, калі яму было 17, з’ехаў з Беларусі зарабляць грошы на вяселле і застаўся ў Расіі. Але ён захаваў беларускую мову, перадаў яе маёй маці і сваім унукам. Кожнае лета я праводзіла на Паўночным Каўказе ў беларускамоўным атачэнні.

Фота: Аліса Малпава

Беларуская ідэнтычнасць — падмурак маёй асобы. Для мяне было важна перадаць гэта маім дзецям і стварыць вакол сябе такую супольнасць, каб быць беларусам было пачэсна, як выпускніком Гарварда. 

Калі мы выехалі, я зразумела, што не хачу працаваць з рускімі, хаця там і ёсць грошы. Не магу дазволіць сабе спакойна займацца фізікай, бо спачатку хачу стварыць беларускамоўнае асяроддзе, у якім мае дзеці будуць спакойна навучацца». 

Калі хочаце падтрымаць школу «Эртад Розум» і беларускую прастору «аКсяродак», можна абраць адзін са спосабаў ніжэй.

Банкаўскія рэквізіты для пераводу: 

GE90BG0000000539862681 BOG

GE86TB7809845064400010 TBC

Aksana Akunevich

PayPal: https://paypal.me/aksiarodak?country.x=GE&locale.x=en_US

Крыпта: https://tourniquet.app/donate/aKsiarodak

Ko-fi: https://ko-fi.com/aksiarodak

Stripe: https://buy.stripe.com/fZedSCaFJ7DH69qbII

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • скотный двор лукашенко
    29.07.2025
    На скотнои дворе лукашенко, построенном им на месте Беларуси, - всё наоборот.....
  • ;
    29.07.2025
    цьвікадрот, посчитайте сколько лет працавала Варшава. Это вас почему то не смущает
  • ваван
    29.07.2025
    этих детей ждет окунание в жизнь. Особенно наивных кто додумается вернуться строить НОвую Беларусь... Я помню своё жесткое разочарование в мелком возрасте когда начитавшись и наслушавшись в первом классе про КАКую- ТО Беларусь приехал на экскурсиию в Минск и НЕ обнаружил оной. НИ МОВЫ, ни Беларуси... В моем позднесоветском мозгу Полоцк был исконно русский а Вильня польской. А Минск типа беларуский. И да, евреев у нас в деревне называли ж...ми. Их жалели, но все равно так называли. Хотя их просто небыло.... Такова реальность того времени. Католики были поляками, православные русскими. Беларусами были учителя мовы и возможно истории..... Каково же было мое разочарование когда я приехал в этот "беларуский" Минск. Полоцк не менее разочаровал своим поздненоябрьским "величеем". Праваславная София почему то очень походила на обычный кастел. А "историческая" застройка центра города да боли напоминала мою деревню, только УБОГУЮ и заср...ную.....

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў11

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты38

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ3

У розных раёнах Мінска з кранаў пацякла «нафта»1

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»6

Лукашэнка хуценька далучыўся да трампаўскай Рады міру36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў11

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць