Грамадства99

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала

Беларуская OnlyFans-мадэль Валерыя, якая родам з Пінска, знікла ў Тайландзе, напісаў расійскі тэлеграм-канал Shot. Але высветлілася, што з дзяўчынай усё ў парадку.

Фота: Shot

Shot заявіў, што дзяўчына ўжо тыдзень не выходзіць на сувязь з сябрамі і сваякамі. Кажуць, што яе паведамленні чытаюцца, але адказаў няма. Апошні раз яна размаўляла з сяброўкай 13 студзеня.

Валерыя пераехала ў Патаю ў 2023 годзе і зарабляла продажам сваіх эратычных фота пад нікам Lanalourenc, а таксама арганізоўвала тусоўкі. У кастрычніку 2025 года яна пераехала на Пхукет.

Пасля таго як сувязь з ёй перарвалася, сваякі нібыта сталі падазраваць, што яе маглі выкрасці і прадаць у рабства ў іншую краіну, дадаў канал.

Аднак сама дзяўчына пазней абвергла гэта і сказала, што нікуды не знікала.

Раней стала вядома, што 26‑гадовая беларуская спявачка Вера Краўцова, былая ўдзельніца шоу «Голас», таксама прыехала ў Тайланд на падпрацоўку мадэллю, але трапіла ў рабства ў М’янму, дзе яе, як мяркуецца, забілі і прадалі на органы.

Каментары9

  • Як нечакана! :)))
    20.01.2026
    Я націснуў на смайлік №3 злева.
  • Лол
    20.01.2026
    Можа прачытала навіну НН, як амерыканскае 18 гадовае дзяўчо зарабіла мільён на Онлі Фанс? Памятаю, НН тады старана цёрла каментарыі супраць гэтай канторы.
  • Намасце
    20.01.2026
    Ведаў, што ёсць такія клафеліншчыцы. Зараз даведаўся пра анліфаншчыц. Дзякуй! Я патроху расту :)

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць