Сёння пад раніцу здарыўся пажар у гандлёва-гасцінічным комплексе «Сямашка», што на вуліцы Антонава.
Як паведамілі ў МНС, на даху пераходнай галерэі паміж корпусамі гасцініцы загарэўся халадзільнік.
У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны шэсць машын выратавальнікаў. Эвакуацыя пастаяльцаў гасцініцы не спатрэбілася.
Пацярпелых няма.
Каментары