У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?
За апошнія 12 месяцаў у сталіцы Фінляндыі Хельсінкі не зафіксавалі ніводнага смяротнага выпадку на дарогах. Паводле інфармацыі гарадскіх улад і паліцыі, апошняя смерць у выніку ДТЗ тут адбылася ў ліпені 2024 года. Гэтая сітуацыя лічыцца выключнай, і такі поспех звязваюць з некалькімі фактарамі, піша yle.fi.

Адзін з галоўных фактараў — зніжэнне хуткасных абмежаванняў. Больш за палову вуліц у горадзе цяпер маюць ліміт 30 км/г, у той час як 50 гадоў таму гэта было 50 км/г. Асаблівае значэнне надаецца бяспецы дзяцей: хуткасць каля школ таксама будзе зніжаная да 30 км/г з пачаткам новага навучальнага года.
У горадзе значна палепшылі пешаходную і роварную інфраструктуру, зрабілі больш бяспечнымі скрыжаванні і пешаходныя пераходы. Актыўна выкарыстоўваюцца аўтаматычныя камеры і іншыя сродкі кантролю, а таксама ўзмоцнена супрацоўніцтва з дарожнай паліцыяй.
Развітая сістэма грамадскага транспарту зніжае патрэбу ў аўтамабілях, што таксама ўплывае на змяншэнне колькасці аварый. Акрамя таго, сучасныя тэхналогіі зрабілі транспартныя сродкі больш бяспечнымі.
Гэта частка доўгатэрміновай стратэгіі бяспекі дарожнага руху на 2022—2026 гады, якая скіравана на абарону найбольш уразлівых удзельнікаў руху — дзяцей, моладзі, пешаходаў і раварыстаў. Вялікая ўвага адводзіцца збору і аналізу адпаведных даных.
У параўнанні з канцом 1980-х, калі ў Хельсінкі было каля 1000 аварый з траўмамі штогод і да 30 смяротных выпадкаў, у апошні год такіх аварый было толькі 277.
Як сцвярджае гарадскі інжынер Роні Утрыайнен, поспех стаў магчымы дзякуючы супольным намаганням усіх удзельнікаў дарожнага руху. Адзначаецца таксама, што электрасамакаты сталі новым выклікам, але за апошнія пяць гадоў для іх таксама распрацавалі адпаведныя рашэнні.
Хельсінкі прытрымліваюцца стратэгіі ЕС Vision Zero — дасягненне нулявога ўзроўню смяротнасці на дарогах да 2050 года. У горадзе лічаць, што гэтая мэта павінна ўплываць на ўсе рашэнні, якія прымаюцца ў сферы транспарту і бяспекі.
Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму
Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў
«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах
«Прыязджаеш без офера — будзе цяжка». Айцішнік-сеньёр працуе ў швейцарскім банку. Вось як да гэтага ішоў
Каментары
У той час як у Беларусі дагэтуль: будаваць у гарадах шырокія шматпалосныя хуткасныя трасы з развязкамі.
У Фінляндыі тачкі танныя, але абладаюцца падаткам, дарагой страхоўкаю, а без тэхагляду доўга не пакатаешся.