Грамадства

Санстанцыі закрылі для купання шэраг пляжаў па ўсёй Беларусі

На наступным тыдні ў Беларусі лепш не купацца на некаторых пляжах, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Спецыялісты праверылі ваду ў вадаёмах — у 20 выпадках з 593 даследаванняў былі выяўленыя парушэнні гігіенічных нормаў па мікрабіялогіі.

Фота ілюстрацыйнае

Часова забаронена купанне, але дазволены водны спорт на пляжы «Заходні» на рацэ Сож у Гомелі.

Захоўваюцца і ранейшыя абмежаванні: купацца і займацца воднымі відамі спорту нельга на пляжы «Абкамаўскі» ў Гомелі, у правабярэжных зонах адпачынку ў Мазыры, на пляжы №2 возера Юбілейнае ў Гродне, а таксама на некаторых пляжах на Дняпры — у Жлобіне, каля Цэнтра алімпійскага рэзерву і ў аграгарадку Палыковічы Магілёўскага раёна.

Купанне дзяцей і дарослых таксама прыпынена, але водны спорт дазволены на Цэнтральным пляжы і ва ўрочышчы Ласосна ў Гродне на Нёмане, і на пляжы на Дняпры ў Жлобіне (парк «Прыдняпроўскі»).

Для дзяцей абмежавана купанне (дарослым можна купацца, водны спорт дазволены) у Брэсце — на зоне адпачынку па вуліцы Кастрычніцкай Рэвалюцыі, на пляжы «Усход» (рака Мухавец), а таксама азёрах Белае (пасёлак Белае Возера і база адпачынку чыгункі ў Брэсцкім раёне), Рагазянскае (пасёлак Бярэсце Брэсцкага раёна), Мяднянскае (вёска Медна Брэсцкага раёна), Гусінае (аграгарадок Кадзіна Магілёўскага раёна), пляжы санаторыя «Сосны» (рака Прыпяць у Мазырскім раёне), на сажалцы каля аграгарадка Луцкаўляны Гродзенскага раёна, пляжах на Дняпры і Пячэрскім вадасховішчы (Магілёў).

У той жа час знятая забарона на купанне і водны спорт на пляжы №3 на Сожы ў аграгарадку Ліцвінавічы Кармянскага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць