Гісторыя1212

У беларускай вёсцы на Смаленшчыне знайшлі жудасную шасціпальцую руку, якой каля 7 тысяч гадоў

Артэфакт датуецца канцом V — пачаткам IV тысячагоддзя да н.э. і не мае аналагаў у археалогіі каменнага веку Усходняй Еўропы.

Тыльны бок шасціпальцай драўлянай рукі, выяўленай на археалагічным помніку ў Сярцеі Смаленскай вобласці. Фота: Дзяржаўны Эрмітаж

Унікальную знаходку — драўляную кісць рукі з шасцю пальцамі — зрабілі навукоўцы з расійскага Дзяржаўнага Эрмітажа ў час раскопак неалітычнага паселішча Сярцея II у даліне ракі Сярцейкі ў Смаленскай вобласці. 

Раскопкі праводзіліся ў межах Паўночна-Заходняй археалагічнай экспедыцыі, якая ўжо шмат гадоў працуе ў рэгіёне тарфянікавых паселішчаў. Зямля тут захавала арганічныя матэрыялы выключнай ступені захаванасці дзякуючы ўнікальным умовам — колішнія дамы цяпер знаходзяцца на дне ракі, і тарфянік закансерваваў рэчы старажытных людзей на тысячы гадоў.

Шасціпальцая драўляная рука, выяўленая на археалагічным помніку ў Сярцеі Смаленскай вобласці. Фота: Дзяржаўны Эрмітаж

Вёска Сярцея вядомая з часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі ўваходзіла ў склад Віцебскага павета. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у новаўтвораным Веліжскім павеце. Напрыканцы XIX — на пачатку XX стагоддзя павет уваходзіў у склад Віцебскай губерні. Паводле даных Усерасійскага перапісу 1897 года, абсалютная большасць жыхароў павета — 85,7% — былі беларусамі.

У 1918 годзе тэрыторыя павета была абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў 1919 годзе — Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Аднак Масква адабрала гэтыя тэрыторыі ў склад РСФСР і, нягледзячы на перамовы пра вяртанне гэтых зямель у склад БССР, яны так і не былі ёй перададзены.

Выяўленне драўлянай кісці ў час раскопак. Фота: Дзяржаўны Эрмітаж

Як паведамляе прэс-служба Эрмітажа, артэфакт, знойдзены на паселішчы Серцея II, мае выгляд выразанай з дрэва антрапаморфнай рукі з шасцю завостранымі пальцамі. Паверхня кісці старанна зашліфавана, а на тыльным баку выразана сяміпрамянёвая разетка. Аднак артэфакт пацярпеў яшчэ ў старажытнасці: былі абламаны пальцы, а рабро далоні, арнаментаванае глыбокімі нарэзкамі, часткова пашкоджана. Першапачаткова кісць была часткай нейкага прадмета, пра што сведчыць злом на запясці.

«Аналагаў гэтай знаходцы ў неалітычных помніках на гэты момант не знойдзена», — заявіў кіраўнік экспедыцыі Андрэй Мазуркевіч. 

Фрагмент пасудзіны з антрапаморфнай выявай. Фота: Дзяржаўны Эрмітаж

У тым жа культурным слоі, дзе была выяўлена драўляная кісць, археолагі знайшлі фрагменты керамічнай пасудзіны з антрапаморфнай выявай.

«Неалітычныя пасудзіны з антрапаморфнымі выявамі — рэдкія знаходкі ў лясной зоне Усходняй Еўропы», — адзначаецца ў паведамленні Эрмітажа.

Каментары12

  • Жвір
    06.08.2025
    У індэйцаў паўднёвай Амэрыкі гэтыя антрапаморфныя выявы былі дужа папулярныя, і звязаныя з чалавечымі ахвярапрынашэньнямі розным баствам... Падобна, што й тут не без гэтага, а шасьціпалая рука - яўна атрыбут шамана, служкі нейкага невядомага цяпер культа...
  • Курціз'еншчык Друз
    06.08.2025
    гэта ж жаночы грэбень. , хутчэй дошка для кудзелі да прасьніцы. Вынікае, што у 5 стагоддзі старажытныя славяне лёгка займаліся, у тым ліку, ткацтвам, а значыць вырошчвалі лён !
  • Hryb
    06.08.2025
    Heta ž biespilotnik. Tam nalepka musić być.

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць