Кіно77

За ўраджэнца Баранавічаў б’юцца ў Канах

Ігравы дэбют ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё» ўключаны ў конкурсную праграму Канскага кінафэсту.

Ігравы дэбют ураджэнца Баранавічаў Сяргея Лазніцы «Шчасце маё» ўключаны ў конкурсную праграму Канскага кінафэсту.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт фэстывалю. 63-і Канскі фэст мае адбыцца з 12 па 23 траўня.
poster

Лазніца добра вядомы ў дакументальным кіно, дзе мае статус прыжыццёвага класіка і рэфарматара кінамовы. Ягоная стужка «Паўстанак» знятая, як метафізічнае насланнё. У фільме «Пасяленне» праз твары хворых праступае вобраз і падабенства Божае.

Пра ігравую стужку Лазніцы «Шчасце маё» пакуль мала што вядома. Гэта міжнародны праект, зняты Нямеччынай, Галандыяй і Украінай. Аператарам выступіў румынскі майстар Алег Муту, які ствараў «4 месяцы, 3 тыдні, 2 дні», здымкі праходзілі ў Чарнігаўскай вобласці Украіны з удзелам мясцовых жыхароў.

Беларускі чыннік карціны таксама важкі.

Гукарэжысёрам стужкі стаўся беларускі творца Уладзімір Галаўніцкі, а галоўную ролю кіроўцы-дальнабойніка сыграў актор Беларускага Тэатру юнага гледача Віктар Немец. Паводле анонсу, ягоны герой збіваецца з трасы і губляецца на дзікіх прасторах рускай правінцыі, дзе сустракаецца з ветэранамі, прастытуткамі, разбойнікамі дый міліцыянтамі.

За права лічыць Сяргея Лазніцу сваім творцам ужо спрачаюцца Расея і Украіна. У Беларусі ёсць усе шанцы далучыцца да гэтае спрэчкі. Наступная ігравая стужка, якую плануе зняць Сяргей Лазніца — экранізацыя аповесці Быкава «У тумане».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць