Ва Украіне паведамілі, што ў выніку удараў па Крыме пацярпела база расійскіх ударна-разведвальных дронаў. Паводле паведамлення ВМС Украіны, быў знішчаны пункт базавання БПЛА на аэрадроме «Херсанес» у Севастопалі.

Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што знішчаныя да трох дронаў Mohajer‑6 і два «Фарпосты», якія Расія выкарыстоўвала для назірання за сітуацыяй у Чорным моры. Украінскія СМІ адзначаюць, што пасля атакі Чарнаморскі флот РФ «застаўся без вока».
Дата нападу дакладна не пазначаецца, але мясцовыя жыхары паведамлялі пра выбухі ноччу ў чацвер. Прызначаны Масквой кіраўнік Севастопаля сцвярджаў, што гукі былі нібыта звязаныя з вучэннямі Чарнаморскага флоту і дзейнасцю экстранных службаў. Здымкі NASA паказваюць, што пасля інцыдэнту на «Херсанесе» адбыўся пажар, які доўга не маглі патушыць.
Mohajer‑6 — іранскі ўдарна-разведвальны БПЛА: развівае хуткасць да 200 км/г, можа знаходзіцца ў паветры да 12 гадзін, нясе ракеты і карэктаваныя авіябомбы да 100 кілаграмаў.
«Фарпост» — сярэдневышынны разведвальны БПЛА з радыёлакацыйнай станцыяй, які можа знаходзіцца ў паветры да 17,5 гадзін, дзейнічае ў радыусе да 250 км, нясе кіраваныя ракеты і планерныя бомбы для атакі рухомых і стацыянарных цэляў.
Раней, у пачатку жніўня, СБУ паведамляла пра ўдары па аэрадроме «Сакі» ў Крыме: там быў знішчаны адзін шматмэтны самалёт Су-30СМ, пашкоджаны другі, а таксама знішчаныя тры фронтавыя бамбавікі Су-24 і склад з узбраеннем.
«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны
ЗША могуць у якасці гарантый бяспекі закрыць неба над Украінай
Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці
Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?
Каментары