«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што размаўляць».

Аляксандр Лукашэнка не бачыць для сябе прычын, каб сесці за стол перагавораў з прадстаўнікамі апазіцыі. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў 22 жніўня.
«Цяпер хочуць сесці за стол перагавораў. Ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам, — сказаў ён. — Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы перасягнуць. Ну а якая карысць ад іх? Яны што, нам нечым дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па гразі хадзіць — можна брудам замазацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба».
«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што гаварыць», — сказаў Лукашэнка.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Столькі важных тэм назбіралася.