У Коўне затрымалі ўдзельнікаў падпольнага завода па вырабе цыгарэт. Сярод іх — беларусы
Усяго затрымалі 11 падазраваных, але колькі з іх літоўцы, і колькі — беларусы, не ўдакладняецца.

Як піша LRT са слоў начальніка крымінальнага паліцэйскага бюро Літвы Саўлюса Брыгінаса, за адну змену затрыманыя маглі вырабляць да 200 пачкаў цыгарэт.
Кошт усёй іх прадукцыі ацэньваюць да 30 мільёнаў еўра. Па яго інфармацыі, гэта адзін з самых вялікіх падпольных заводаў цыгарэт у рэгіёне Коўна.

Удзельнікі схемы строга выконвалі канспірацыю, каб пазбегнуць выкрыцця.
«На фабрыцы, як у Паўднёвай Амерыцы, быў абсталяваны падземны тунэль для ўцёкаў — каб у выпадку паліцэйскай аперацыі ўдзельнікі маглі схавацца», — адзначыў Брыгінас.
Арганізатару вытворчасці пагражае пакаранне ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.
Каментары