Грамадства44

Сям'я збіралася паехаць на мора, але сына праз мяжу не прапусцілі. Яго пашпарт забракавалі па незвычайнай прычыне

Пашпарт, у які малады хлопец атрымаў візу ад пасольства і які правярала візавае агенцтва, не спадабаўся беларускім памежнікам. 

Пашпарт, з якім студэнта не прапусцілі на мяжы. Фота: Onliner

Як распавядае Onliner, 19-гадовы хлопец збіраўся разам з сям'ёй на мора, дзе яны не былі 6 гадоў. Спецыяльна для гэтага студэнт некалькі месяцаў падпрацоўваў, каб адразу пасля сесіі паехаць у падарожжа. 

Сям'я атрымала грэцкую візу і калідор знаходжання ў 16 дзён. Ехалі яны на машыне праз брэсцкую частку мяжы. Пасля доўгага чакання там і ўзнікла праблема з пашпартам.

Нягледзячы на тое, што дакумент ужо бачыла і візавае агенцтва, і пасольства, ён не спадабаўся беларускім памежнікам. Справа ў тым, што пашпарт выдавалі маладзёну ў 13 гадоў, а цяпер яму 19 — хлопца амаль не пазнаць. Па тэрмінах пасведчанне асобы было дзейным.

«На фота сыну 13 гадоў, 146 сантыметраў, зусім дробны быў. Цяпер яму 19 гадоў, рост ужо 187 сантыметраў. Ну вядома, і розніца ва ўзросце таксама бачная. Але пашпарт жа сапраўдны па тэрмінах. Калі б хоць бы ў агенцтве, дзе візы рабілі, або ў амбасадзе нам сказалі, што фота не адпавядае правілам, вядома ж, мы абнавілі б пашпарт», — распавяла Onlíner мама хлопца Юлія.

Пазней памежнікі вырашылі, што фота таксама мае дрэнную якасць — здымак ім здаўся недакладным і каламутным.

Па выніку хлопцу выпісалі штраф у 42 рублі па артыкуле аб прад'яўленні несапраўднага дакумента (арт. 23.31 КаАП), анулявалі і канфіскавалі пашпарт, а потым — развярнулі назад у Беларусь.

«У мяне пачалася істэрыка, выклікалі начальніка змены. Што я толькі ні казала, упрошвала, усе паперы (квіткі на самалёт, бронь гатэля) паказала… але яго не прапусцілі. Яшчэ і мне хацелі даць штраф за тое, што істэрыла на мяжы. Усе плакалі. Я таксама збіралася з ім вярнуцца. Але ён пачаў угаворваць мяне: мама, вы ляціце, А я сам як-небудзь дабяруся да Мінска», — расказала жанчына.

У падарожжа паехалі толькі мама з татам. Сям'я плануе звярнуцца ў амбасаду, каб аднавіць візу ўжо ў новым пашпарце. Але такой працэдуры, удакладняюць журналісты, няма — трэба пачынаць увесь працэс наноў.

Каментары4

  • Захар
    21.08.2025
    Потому и дают людям паспорта, чтобы создать для этих людей проблемы. Не было бы паспортов- не было бы и пограничников. Вон мусульмане шастают тысячами из Беларуси в Польшу, Литву, Латвию. И паспорт им не нужен. Гнать всех паразитов нужно, а не терпеть издевательства. Плакали они! Начните с того, что поменяйте всех депутатов - мафиозников на своих, нормальных людей.
  • Военкомат
    21.08.2025
    Нам нужны юноши призывного возраста да ещё и в такой великолепной физической форме!
    А Греция никуда не денется.
    Жаль, что родители не смогут быть на проводах в армию, но это ничего. Полтора года пролетят быстро.
  • Штольц
    21.08.2025
    Погранцы, конечно, выдали - это ж кем надо быть?.. Какую такую отрицательную селекцию надо было провести, чтоб такое там работало?..

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА8

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Былая кіраўніца штаба Ціханоўскай у захапленні ад круізу па нарвежскіх фіёрдах. Колькі каштуе такі адпачынак?30

Альпіністка з Расіі ўжо тыдзень знаходзіцца на вышыні 7000 метраў: выратаваць яе не могуць, ежа ў яе скончылася3

«Магчыма, я з забабонамі». Туск супраць правядзення перамоў Зяленскага і Пуціна ў Венгрыі4

Пасля зацішша ў Гомельскай вобласці зноў пачулі дроны: што вядома1

Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? Дубавец — пра «Дом» Горвата9

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі12

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА8

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць