Моды55

Паглядзіце, якія рэчы стварылі беларускія дызайнеркі, натхняючыся Палессем і пераасэнсоўваючы асабісты боль

Атрымалася вельмі незвычайна.

У межах рэзідэнцый пад патранажам польскай фундацыі «Краіна» беларускія дызайнеркі стварылі калекцыі, натхнёныя беларускімі традыцыямі і актуальнымі перажываннямі. 

Так, дызайнерка Таша Кацуба выпусціла новую капсулу пад назвай Transition. Для Ташы гэтая калекцыя і яе паказ — гэта асабістая гісторыя пра боль, памяць і ацаленне праз тканіну і форму.

Фота: Tina Zaborowska

Дзяўчына і раней выказвалася на балючыя для яе тэмы мовай шыцця — адзін са сваіх касцюмаў «Надзея» яна стварыла падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі. Працэс яго нараджэння быў для Ташы глыбока тэрапеўтычным. Праўда, касцюм прыйшлося пакінуць у Беларусі, таму на адным з майстар-класаў за мяжой яна разам з іншымі ўдзельнікамі ўзнавіла такую асабістую для сябе рэч.

2020 год. Фота: chrysalismag.org
На майстар-класе. Фота: fundacjakraina / Instagram

Дызайнерка, мастачка, этнаграфістка Маша Мароз у сваіх працах натхняецца беларускай традыцыйная культурай, у прыватнасці — гісторыямі і вобразамі Палесся.

Яна не толькі стварае адзенне і ўпрыгожванні, але і, напрыклад, ілюструе кнігі. Адну з іх — «Мое баба — діректор морга» Марыя праілюстравала здымкамі са сваіх сямі гадоў экспедыцый на Палессе.

Вядомыя завушніцы дызайнеркі, кожная з пар — у адзіным выкананні.

Яе апошні праект «Рунь» — капсульная калекцыя жаночага адзення — таксама заснаваны на этнічных касцюмах і абрадах Палесся.

Хор Spievy прэзентуе калекцыю «Рунь» у форме карагода, які лічыцца колам адраджэння і лекавання.

Новай порцыяй творчасці парадавала сваіх прыхільнікаў Настасся Рыдлеўская — мастачка, спявачка і паэтка.

Традыцыйна Настасся працуе з палотнамі як жывапісец і графічны дызайнер, ствараючы невялікія аб'екты — такія, як завушніцы і брошкі, розныя маскі, што нагадваюць рытуальны рэквізіт ці эзатэрычныя знакі, — а таксама маштабныя інсталяцыі вышынёй у некалькі метраў. Яе творчасць такая ж яркая, як і сама дзяўчына. Агулам да мастацтва Настасся ставіцца як да спосабу атрымліваць асалоду ад жыцця і даваць рады з паўсядзённымі складанасцямі — сіндромам Турэта, біпалярным расстройствам і павышанай чуллівасцю.

Прыклады прац Настассі Рыдлеўскай. Фота: rydlevskaya_a / Instagram
Настасся з памагатымі расшывае пацеркамі новыя творы. Фота: rydlevskaya_a / Instagram

Праект, які яна рэалізоўвала ў межах рэзідэнцыі, прысвечаны беларускім палітычным вязням.

«Гэта манументальная сцэнаграфія, якая зліваецца з выявай твару, найвышэйшым выразам прысутнасці адчувальнасці. Твар робіцца тут кропкай сустрэчы, праз якую ўзнікаюць этычная перспектыва і адраджэнне чалавечага вымярэння. Для мяне гэта спосаб вярнуць годнасць тым, каго рэпрэсіі пазбавілі твару», — расказвала мастачка.

Гэтая сцэнаграфія будзе прэзентаваная 30 жніўня ў Варшаве ​​на паказе мод з удзелам беларускіх дызайнераў. У гэты ж дзень адбудзецца фінальная імпрэза праграмы Refashioned — ініцыятывы, што аб'ядноўвае маладых творцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы для стварэння калекцый экалагічнага адзення. Свае працы там прадэманструюць Аля Хляба, Воля «Этыка», Насця «Канва», Кацярына Несцяровіч (Froufrouandloukoum) і іншыя.

На мерапрыемстве беларускія дызайнеры пакажуць свае працы, створаныя з выкарыстаннем перапрацаваных матэрыялаў, якія спалучылі ў сабе розныя традыцыйныя і сучасныя тэхнікі, каб расказаць свае гісторыі праз адзенне.

Каментары5

  • Жвір
    27.08.2025
    Цяпер гэта завецца "дызайнерствам" ? У маё дзяцінства дзяўчаты гэтак дурэлі з бабульчынымі сукенкамі ды іншым рызьзём. Апраналіся самі, дзеля прыколу, адна адну "упрыгожвалі", часам і нас апраналі, было сьмешна...:))
  • .
    27.08.2025
    Transition і Рунь - крута. Мая павага.
  • Галя
    27.08.2025
    вау, асабліва мяккае ружжо

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць