Культура2020

У Тэатры беларускай драматургіі збіраюцца ставіць ідэолага «рускага свету» Захара Прылепіна

«Малады, цікавы расійскі аўтар», — прэзентавала яго дырэктарка РТБД.

Захар Прылепін. Фота: RusVesna.su

Дырэктарка Беларускага рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка расказала пра планы на новы сезон. Так, у тэатры з’явіцца спецыяльны праект «РТБД па панядзелках», у межах якога будуць ставіць рускую класіку на рускай мове.

«Руская класіка — тое поле, тая культурная прастора, у якую заўсёды хочацца акунуцца. Гэта спрыяльная глеба і для развіцця трупы і для міжнародных сувязей, —

адзначыла Навуменка на прэс-канферэнцыі і падзялілася яшчэ адным планам:

Мы паспрабуем звярнуцца да твора маладога, ну 50 гадоў, цікавага расійскага аўтара. Ён вельмі папулярны, даўно стаіць у самых топ-лістах. Гэта Захар Прылепін».

Дырэктар РТБД Святлана Навуменка. Фота: dompressy.by

Па словах Навуменкі, тэатр цяпер вядзе перамовы з расійскім рэжысёрам Юрыем Пахомавым, каб паставіць на беларускай сцэне «Пацанскія расказы» вядомага ідэолага «рускага свету».

«Гэта цікава, гэта літаратура сучасная. Больш за тое, я думаю, што расійскі глядач, дла якога мы плануем выязджаць на гастролі, таксама зацікавіцца сваім аўтарам», — даводзіць дырэктарка.

Нагадаем, 6 мая 2023 года ў Ніжагародскай вобласці падарвалі аўтамабіль Прылепіна. Яго ахоўнік Аляксандр Шубін загінуў на месцы, а сам пісьменнік атрымаў сур'ёзныя раненні.

«Пацанскія расказы» па Прылепіну стануць адной з трох прэм’ер тэатра ў новым сезоне побач з «Хамам» Элізы Ажэшкі і «Ладдзёй роспачы» Уладзіміра Караткевіча.

Фота: kultprosvet.by

Навуменка расказала таксама, што хацела б даць пляцоўку тэатра для маладой рэжысёркі з Масквы, выпускніцы музычнага тэатра для пастаноўкі «маленькай оперы».

«Выканальніцкі склад для гэтага ёсць, у трупу на працягу года ўзята шэсць новых акцёраў шляхам паказу. Вельмі жорсткі адбор быў у нас — і веданне беларускай мовы, і вакал, і пластыка. Бралі маладых акцёраў, актрыс», — падзялілася Святлана Навуменка.

Нагадаем, што толькі ў лістападзе 2024 года з тэатра было звольнена шэсць акцёраў. У выніку з рэпертуара знікла сем спектакляў. 

Каментары20

  • Муртазаев
    27.08.2025
    Захар никаким идеологом не является, он писатель, причем хороший писатель.
  • Руслан
    27.08.2025
    Думаю, посольство РФ профинансирует им понедельники (для начала). А некоторым даже премию в конверте занесёт.
  • прiлепін фашыст і імперыяліст
    27.08.2025
    Муртазаев , не чытаю афра- азію, не цікава , галоўнае прiлепін фашыст і імперыяліст. Як і салжыніцын , пушкін, броцкі, каму цікава, Эва Томпсан ў сеціве ёсць і лекцыі і кніжкі яе.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць