Свет

Абвінавачанага ў замаху на Захара Прылепіна асудзілі да пажыццёвага зняволення

Вайсковы суд у Расіі прысудзіў да пажыццёвага тэрміна Аляксандра Пермякова, абвінавачанага паводле справы аб замаху на расійскага пісьменніка і ўдзельніка вайны супраць Украіны Захара Прылепіна. Прызначыць такое пакаранне Пермякову прасіла пракурор, піша Бі-бі-сі.

Аляксандр Пермякоў. Фота: Медыязона

6 мая 2023 года ў Ніжагародскай вобласці выбухнуў аўтамабіль Прылепіна. Яго ахоўнік Аляксандр Шубін загінуў на месцы, а сам пісьменнік атрымаў сур'ёзныя раненні. Следчы камітэт Расіі распачаў тады справу аб тэракце.

Пермякоў быў адзіным абвінавачаным. Паводле версіі следства, у 2022 годзе ён, знаходзячыся ва Украіне, атрымаў указанні аб падрыве аўтамабіля Прылепіна і заехаў у Расію праз Латвію.

Сам Прылепін адмовіўся ўдзельнічаць у спрэчках і папрасіў прызначыць Пермякову пакаранне згодна з заканадаўствам.

Абвінавачаны ў спрэчках выказвацца не стаў, падчас судовага следства ён таксама адмовіўся ад дачы паказанняў. Следства заяўляла, што пасля затрымання ён прызнаўся, што здзейсніў злачынства па заданні ўкраінскіх спецслужбаў.

Сястра Пермякова на допыце распавядала, што яшчэ ў школьныя гады ён быў асуджаны ва Украіне паводле артыкулаў аб хуліганстве і разбоі, а ў 2015 годзе ваяваў на баку самаабвешчанай ДНР.

Увесну 2022 года, са слоў сястры, ён пераехаў у Хмяльніцкую вобласць Украіны «як перасяленец». Сваю паездку ў Расію ён патлумачыў сваячцы тым, што хацеў «зарабіць і быць далей ад вайны».

Служба бяспекі Украіны адмаўлялася казаць пра дачыненне або недатычнасць да замаху на Прылепіна — як гэта амаль заўсёды робяць спецслужбы ў падобных выпадках. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснадарскім краі ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу

Сеул патрабуе ад Кіева выбачэнняў за раскрыццё інфармацыі аб перадачы Паўднёвай Карэі ваеннапалонных з КНДР3

Шчасце бацькоў звязанае з колькасцю дзяцей у сям'і і нават іх полам

«Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы20

Вучыч пайшоў у адстаўку з пасады прэзідэнта Сербіі. Каб стаць прэм'ерам1

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні50

«Бачылі нейкіх робатаў». Побач з базай ВПС у Англіі арыштавалі пяць чалавек — іх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту2

Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын4

На Берасцейшчыне Mercedes пратараніў Volkswagen на пераходзе. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць