Вайна

Украінскі дрон выклікаў пажар у лесе побач з палацам Пуціна ў Геленджыку

Падзенне абломкаў дрона ў ноч на чацвер выклікала пажар у лесе ў раёне вёскі Крыніца ў Геленджыку, паведамілі ў аперштабе Краснадарскага краю. Гэта вёска знаходзіцца ўсяго за 10 км па прамой ад палаца Уладзіміра Пуціна на мысе Ідакапас, паведамляе «Агенцтва».

Пасля падзення абломкаў дрона ў лесе ўзнікла тры кропкі пажару. Па-пачатку плошча пажару складала прыкладна 3 тыс. кв. м, а потым павялічылася да 7 тыс. кв. м, адзначылі ў краевым лясопажарным цэнтры. Пазней плошча вырасла яшчэ больш — да 32 тыс. кв. м (3,2 га), расказалі ў МНС.

Лясны пажар заблакаваў 23 чалавек ля ўзбярэжжа, расказалі ў МНС. Для выратавання людзей, па дадзеных ведамства, быў накіраваны катар На месца быў накіраваны верталёт МНС, але яго працы перашкаджае вецер, паведаміў кіраўнік Геленджыка.

Вёска Крыніца знаходзіцца прыкладна ўаў 30 км па прамой ад цэнтра Геленджыка. Паміж Геленджыкам і Крыніцай (прыкладна за 10 км на ўсход ад вёскі) размешчаны палац Уладзіміра Пуціна на мысе Ідакапас.

Атакі дронаў яшчэ ў мінулым годзе паўплывалі на адпачынак прэзідэнта Расіі. Пуцін практычна перастаў лётаць у Сочы, дзе раней праводзіў значную частку вясны і восені. Крыніца тлумачыла гэта страхам кіраўніка дзяржавы за сваё жыццё пасля атак беспілотнікаў па аб'ектах горада. Да сакавіка 2024 года ў Сочы нават знеслі афіцыйную рэзідэнцыю прэзідэнта «Бачароў ручай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць