Грамадства1616

Беларускі псіхіятр: Паліграф з 100 хлусаў не выявіць двух. А семярых тых, хто кажа праўду, абвінаваціць у хлусні — і гэта па аптымістычных ацэнках

Беларускі псіхіятр Уладзімір Пікірэня патлумачыў сваю скептычнасць да выкарыстання паліграфа на фоне скандалу з Вольгай Карпушонак.

Уладзімір Пікірэня. Фота: фэйсбук

«У грамадскай дыскусіі па розных пытаннях рэгулярна чую, нават ад вельмі паважаных мной і інтэлектуальных людзей аб праверцы каго-небудзь на паліграфе, як камусьці гэта прапаноўвалі, як хтосьці адмовіўся або пагадзіўся. І кожны раз на гэты конт у мяне «падгарае», — піша Пікірэня ў фэйсбуку. —

Падгарае, таму што гэта проста хрэстаматыйны прыклад псеўданавукі. Галоўная магчымасць паліграфа — гэта дэманстрацыя таго, наколькі пытанне для чалавека стрэсавае, гэта значыць ён адлюстроўвае як аўтаномная нервовая сістэма рэагуе на інфармацыю, якая выклікае стрэс: вільготнасць скуры, пашырэнне зрэнак, частата і глыбіня дыхання, артэрыяльны ціск, пульс.

Стрэлачкі апарата рэгіструюць гэтыя паказчыкі на паперы.

Дакладнасць паліграфа тэставалася шмат разоў, як зацікаўленымі людзьмі/арганізацыямі, так і незалежнымі. Дакладнасць любых тэстаў апісваецца двума паказчыкамі — адчувальнасць і спецыфічнасць, звычайна вымяраюцца адсоткамі (або долямі). Каб было больш зразумела, пакажу на прыкладах. Для вызначэння гэтых паказчыкаў бяруцца дзве групы людзей з загадзя вядомымі паказчыкамі (важна — вядомымі не таму, хто тэстуе), для прастаты, хай гэтыя групы будуць па 100 чалавек, 100 хлусаў і 100 тых, хто кажа праўду.

Адчувальнасць паказвае, колькі хлусаў з 100 хлусаў зможа выявіць метад. Спецыфічнасць паказвае, колькі сумленных людзей тэст вызначыць у групе сумленных.

Нават у даследаваннях асацыяваных з індустрыяй паказчыкі адчувальнасці да 98% і спецыфічнасці да 93%.

Гэта значыць з 100 хлусаў 2 не будуць выяўлены і 7 тых, хто кажа праўду, атрымаюць ілжывыя абвінавачванні ў хлусні, і гэта па самых аптымістычных ацэнках.

А калі ўзяць незалежныя даследаванні, то там лічбы разыходзяцца ў вельмі вялікім дыяпазоне: адчувальнасць ад 40% і спецыфічнасць ад 60%. Дзеля справядлівасці, часцей за ўсё даследаванні паказваюць адчувальнасць на ўзроўні прыблізна 80% і спецыфічнасць на ўзроўні 70%.

А буйны метааналіз вядомых даследаванняў, апублікаваны ў снежні 2020 года (пры тым, што аўтар з'яўляецца зацікаўленай асобай) паказаў дакладнасць паліграфа на ўзроўні 69%.

Здавалася б, лічбы нядрэнныя, але варта ўлічваць, што гэта лабараторныя ўмовы і ў рэальнай сітуацыі вынікі могуць быць зусім іншыя, напрыклад, калі спрабуюць выявіць шпіёнаў/агентаў у якой-небудзь структуры. Гэтыя самыя шпіёны павінны, па ідэі, валодаць добрай вытрымкай і паніжанай трывожнасцю, а значыць і дакладнасць працы прыбора будзе меншай».

Пікірэня падводзіць да высновы, што агулам паліграф больш шкодзіць невінаватым, чым дапамагае знайсці вінаватых.

Каментары16

  • Паліграф Паліграфавіч
    31.08.2025
    Так сарамлівыя расхманы беларусы будуць для машыны хлусамі
    А нахабныя каланізатары будуць заўжды 100% "чэснымі", нават калі назавуць белае чорным
  • .
    31.08.2025
    Нарэшце разумны чалавек.
    Таксама цяжка ўспрымаю гэтае цемрашальства ў меркаваннях, калі на паліграф спасылаюцца сур'ёзна. А яшчэ ж ён прапісаны ў заканадаўстве розных краін і выкарыстоўваецца на практыцы.
    І ніхто з прыхільнікаў не думае пра адказнасць за памылку абвінаваціць невінаватага.

    Там далей у яго, у тым ліку ў каментарыях, інфаграфіка с прыкладамі магчымых практычных вынікаў ад паліграфа.
  • ага ага
    31.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў46

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў46

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць