Грамадства3232

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак, якая ў сацсетках абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку ў харасменце, зрабіла гэтую заяву не сама, мяркуе кіраўніца фракцыі КР «Хопіць баяцца» Таццяна Мартынава. Пра гэта яна расказала «Белсату».

Вольга Карпушонак
Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак. Фота: facebook.com/olga30032018

Вольга Карпушонак уваходзіць у фракцыю Таццяны Мартынавай, аднак суразмоўца прызнаецца, што не разумее, што адбываецца — Вольга не выходзіць на сувязь. Мартынава адзначае, што апошні раз бачылася з Вольгай на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве 9—10 жніўня. Абмяркоўвалі яны тады працоўныя пытанні.

«Я перажываю за Волю, таму што вельмі добра да яе стаўлюся. Я не веру, што гэта піша яна. Калі б у яе былі нейкія сур'ёзныя праблемы з Латушкам, яна б баялася, яна б мне сказала. Ва ўсё, што яна расказала пра Пал Палыча, не варта ў гэта верыць здаровым розумам. Гэта падобна на нейкую прапагандысцкую гісторыю, але мне цяжка паверыць, што яна першапачаткова была завербаваная», — кажа Таццяна Мартынава.

Паводле яе інфармацыі, тое, што заявіла Карпушонак пра здзекі з яе СБУ, пакуль яна жыла ва Украіне, таксама не адпавядае рэчаіснасці. Вольга больш не бачыла перспектыў знаходжання ва Украіне, верагодна, таму, што рассталася з хлопцам-украінцам, кажа Мартынава.

«З нагоды СБУ. Я кажу не таму, што я ва Украіне. Мы ўсе, публічныя асобы, так ці інакш сутыкаліся з супрацоўнікамі СБУ. Гэта не супрацоўнікі ФСБ ці КДБ. Гэта выхаваныя людзі. Калі ты не хочаш з імі гаварыць, яны сыходзяць», — працягвае яна.

Суразмоўца падазрае, што з Карпушонак здарылася нешта дрэннае.

«У гэтай гісторыі я не магу паверыць, што яна ахвяра. Калі б Пал Палыч толькі падумаў, Воля б ужо адвесіла такога, як яна ўмее. Я двойчы перагледзела яе відэа. У мяне адчуванне, што гэта чытка з суфлёра, таму што Воля так у звычайным жыцці не размаўляла. Яна нейкая апухлая, вельмі дрэнна выглядае, хоць наогул яна вельмі прыгожая дзяўчына. Далей калона, якая на заднім плане — гэта не Польшча», — кажа Мартынава.

У яе ёсць версія, што Вольга ўжо не ў Еўрасаюзе.

«Дзе — не ведаю. Як мы не ведаем, дзе Котаў і Мельнікава. Я бачу зачыстку. Да каго могуць, да таго дабіраюцца [беларускія спецслужбы. — Рэд.]», — працягвае Мартынава.

Вольга Карпушонак паведаміла ў сацсетках раніцай 30 жніўня, што да яе дамагаўся Павел Латушка і пагражаў стварыць праблемы ў Польшчы, а таксама, што была вымушаная зʼехаць з Украіны праз цкаванне з боку СБУ.

Павел Латушка ў сваім каментары назваў гэта паклёпам і не выключыў, што будзе судзіцца.

Пазней на старонцы Вольгі ў Facebook зʼявілася наступнае паведамленне:

«Дзякуй за падтрымку, будуць падрабязнасці і доказы, вочныя стаўкі і паліграфы. У цяперашні час усе мае сацсеткі падвяргаюцца ўзлому».

Пры гэтым яна не выходзіць на сувязь з калегамі і журналістамі.

Каментары32

  • Мартынава, скажы Ў
    30.08.2025
    Зараз б цытаваць абруселую блогерку, якая працавала з Гігіным, а ўжо пад бчб нясла бязглуздзіцу пра мовний талибан, заступалася за сваю расейскую мову і яшчэ паўтарала лукашэнкаўскія міфы пра 1990-я.
  • Званітавала
    30.08.2025
    кхх цьфу
  • Канторскім
    30.08.2025
    Хлопцы, вы бы замест гэтай лухты - звярнулі бы ўвагу на Карпянкова і ягоныя патрыятычныя лагеры для дзяцей. Чаму нейкія дарослыя дзядзькі так імкнуцца з малымі хлопцамі час праводзіць?

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку24

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі22

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць