Меркаванні3434

Вучыце гімны, беларусы!

У нас няма культуры спяваць гімны, заўважыла ў сябе ў фэйсбуку кіраўніца ініцыятывы «Годна» Аліна Герашчанка. Яе зачапіў адзін з эпізодаў канферэнцыі «Новая Беларусь».

Ілюстрацыйнае архіўнае фота: LookByMedia

«У канцы другога дня канферэнцыі «Новая Беларусь» я пачула як аб’яўляюць: давайце праслухаем гімн. Я не была ў асноўнай зале, глядзела трансляцыю ў фае. Падумала тады: цікавая фармулёўка «праслухаем». Але гляджу, людзі ў зале сапраўды ўсталі і праслухалі. Чытала потым, што пара чалавек спявалі. Але на трансляцыі выглядала менавіта так — усталі і праслухалі.

І ведаеце што? Для такой вялікай колькасці людзей гэта не выклікала ні крыўды, ні болю, ні нават здзіўлення.

Я распавяла пра гэта сяброўцы. І яна параіла: паспрабуй патлумачыць публічна сваё абурэнне. Паспрабуй перадаць гэтыя пачуцці. Так вось намагаюся патлумачыць.

Калі гучыць гімн маёй краіны (не важна, які з іх), у мяне замірае сэрца. Я хачу спяваць. Я ведаю словы і «Пагоні», і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». І не таму, што яны перадаліся мне ў спадчыну ці яшчэ неяк. Я тупа сядзела і вучыла словы. Бо для мяне гэта важна. Бо я беларуска. Для мяне важна ведаць словы свайго гімна. І нават калі я не ведаю, які з іх «правільны», я вывучу абодва. І трэці вывучу, калі спатрэбіцца. Колькі будзе трэба. Бо гэта пра годнасць, пра асэнсаванне сябе беларускай.

Аліна Герашчанка. Фота з яе фэйсбука

У нас няма культуры спяваць гімн. Гэта праўда. Да нядаўняга часу і дэмсілы не выкарыстоўвалі гімна(-аў) падчас канферэнцый ці зваротаў. А ўявіце, калі б пасля 2020-га спяваць гімн, звяртацца публічна выключна па-беларуску стала нормай, часткай нашай паўсядзённасці?

Мы не пераможам без нацыянальнага падмурку. А гэты падмурак — гэта нашыя нацыянальныя сімвалы, гэта гімн (ці некалькі гімнаў), гэта нашая мова, нашая гісторыя».

Каментары34

  • когда коту делать нечего
    31.08.2025
    наши гимны поет корж
  • Сергей
    31.08.2025
    Зачем белорусам гимн?
  • фейспалм
    31.08.2025
    Конечно это утопия и глупость считать что победа состоится когда все заговорят на беларусской мове.

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі6

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў30

Мінчанка абвінаваціла правінцыялаў, якія імкнуцца ў сталіцу, у калгасным менталітэце. Ёй адказалі26

«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада6

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак4

У мінскай краме памерла пажылая жанчына5

У вёску на Гродзеншчыне больш не ходзіць дызель. Рэакцыя чыноўнікаў дабіла жыхароў6

УСУ выкарысталі ATACMS для ўдараў па тэрыторыі Расіі5

Беларускае дзіця ўпершыню атрымала фінскі ДНЖ не маючы пашпарта

Еўрасаюз не збіраецца адмяняць шматразовыя шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі6

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць