Свет88

Аляксандр Вучыч выключыў Беларусь са складу Еўропы

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч падчас свайго візіту ў Кітай сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, падчас якой запэўніў яго, што ягоная краіна і надалей не будзе прымаць ніякіх крокаў, скіраваных супраць Расіі.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Аляксандр Вучыч заявіў, што Сербія з пачатку канфлікту ва Украіне знаходзіцца пад вялікім ціскам, але захоўвае прынцыповую пазіцыю і з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая не ўвяла ніякіх санкцый супраць Расіі.

Выглядае, што Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, якая не толькі не ўводзіла супраць Расіі ніякіх санкцый, але нават аказвала і аказвае падтрымку ёй падчас агрэсіі супраць Украіны, для сербскага прэзідэнта еўрапейскай краінай не з'яўляецца.

Што да пазіцыі Сербіі адносна вайны, то Вучыч заявіў Пуціну, што «мы, вядома, у будучыні будзем захоўваць наш ваенны нейтралітэт». І ўвогуле для гэтай краіны важна супрацоўніцтва на высокім узроўні з Расіяй.

Пуцін у адказ сказаў, што Расія з павагай ставіцца да «незалежнага палітычнага курсу», якія Сербія праводзіць пад кіраўніцтвам Аляксандра Вучыча.

Каментары8

  • 130369
    02.09.2025
    Ен яе не выключыў з эўрапейскіх. Ен проста не лічыць яе асобнай краінай. Як і многія.
  • %
    02.09.2025
    Для яго Беларусь, як і для шмат іншых эўрапейцаў (і далей па сьвету), папросту не існуе як краіна, як суб'ект міжнароднага права. Яна для яго (іх) проста частка Расеі, якая пакуль што фармальна юрыдычна не аформленая.

    [Зрэдагавана]
  • Вучыч
    02.09.2025
    Хіба НН ня ведае, што і Грузія эўрапейская краіна, якая не ўаяла санкцыі. Здаецца, і Арменія з Азэрбайджанам таксама.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец95

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец95

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць