Свет11

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку

Цягнік Кіма рухаецца з хуткасцю 60 км/г і мае рэпутацыю «рухомай крэпасці». Традыцыйна лідары Паўночнай Карэі аддаюць перавагу гэтаму віду транспарту з-за бяспекі і магчымасці перавозіць шматлікую світу, ахову і неабходныя рэсурсы.

Фота: KCNA

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын накіраваўся ў Кітай на сваім браніраваным цягніку, каб узяць удзел 3 верасня ў ваенным парадзе ў Пекіне з нагоды гадавіны капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне, паведамляе The Guardian са спасылкай на паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ

Паводле даных паўночнакарэйскай дзяржаўнай газеты Rodong Sinmun, Кім выехаў з Пхеньяна ў панядзелак і ў аўторак раніцай перасёк мяжу з Кітаем.

Як адзначае паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap, бронецягнік Кіма рухаецца з хуткасцю ўсяго толькі 60 км/г і мае рэпутацыю «рухомай крэпасці». Традыцыйна лідары Паўночнай Карэі аддаюць перавагу гэтаму віду транспарту з-за бяспекі і магчымасці перавозіць шматлікую світу, ахову і неабходныя рэсурсы.

Фота KCNA

Унутры цягніка абсталяваны перагаворныя пакоі, спальныя памяшканні, кабінет з драўлянымі панэлямі і скуранымі крэсламі.

У сераду паўночнакарэйскі дыктатар разам з кітайскім кіраўніком Сі Цзіньпінам і правіцелем Расіі Уладзімірам Пуціным будуць назіраць за маштабным ваенным парадам у Пекіне. Павінен прысутнічаць на парадзе і Аляксандр Лукашэнка.

Гэта будзе першы раз, калі Кім, Сі і Пуцін, усе ключавыя супернікі ЗША, збяруцца на адной пляцоўцы,адзначае выданне. 

«У апошнія гады знешняя палітыка Пхеньяна была сканцэнтравана на Маскве, якой КНДР пастаўляла вайскоўцаў і боепрыпасы для падтрымкі вайны Расіі супраць Украіны ў абмен на вайсковую і эканамічную дапамогу. Натуральна, адносіны з Кітаем сапсаваліся ў нядаўнім мінулым, аднак эксперты кажуць, што цяперашні візіт можа стаць спробай Кіма аднавіць сувязі з галоўным гандлёвым партнёрам і донарам Паўночнай Карэі».

Каментары1

  • Ёсік
    02.09.2025
    Ці сустрэнецца дырэктар саўгаса з ынам, бо раней плявузгалі, што ын парагатаў, і сказаў, што не хоча сустракацца.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць