«Мы гулялі не за іх сцягі, а за нашу краіну». Галоўны трэнер «Нёмана» — пра заўзятараў з бел-чырвона-белымі сцягамі
Ігар Кавалевіч расказаў, за што паважае міліцыю, чаму выступае супраць ЛГБТ і з чым звязвае хейт на свой адрас.

Гродзенскі «Нёман» у гэтым сезоне амаль дабраўся да асноўнага раўнда Лігі канферэнцый. У еўрапейскім турнэ каманду падтрымлівалі ў тым ліку фанаты з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, як ставіцца да фанатаў з нацыянальнай сімволікай, і адказаў яшчэ на некалькі пытанняў «Трыбуны». Журналіст, які размаўляў з трэнерам, прадставіўся супрацоўнікам газеты МУС «На страже».
— Ігар Мікалаевіч, вы чалавек вельмі традыцыйных каштоўнасцяў, выступаеце супраць ЛГБТ. Адкуль гэта ў вас?
— (смяецца) Усе каштоўнасці бяруцца з дзяцінства і выхавання. Я нарадзіўся на вёсцы, прайшоў сур'ёзную школу. Мяне выхоўвалі сумленныя людзі, таму ў мяне ўсё сапраўднае. Гэта ўплыў бабулі, дзядулі, бацькоў, вёскі, атачэння, арміі. Была добрая школа савецкага выхавання, там былі зусім іншыя маральныя каштоўнасці. Нічога такога складанага тут няма. Вакол мяне заўсёды было шмат сумленных людзей, адданых Радзіме. Ніякіх сакрэтаў у мяне тут няма.
— Вы заўсёды сябе лічылі патрыётам Беларусі? Ці як-небудзь да гэтага прыйшлі?
— Заўсёды, з дзяцінства. Лічыў сябе патрыётам Савецкага Саюза, патрыётам Беларусі, малой Радзімы. Патрыётамі былі мае продкі. Тата — вайсковец, мама — настаўніца, бабулі і дзяды прайшлі вайну. Я бачыў, як жылі простыя людзі.
— У Славакіі і Іспаніі за вас заўзелі людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Як паставіліся да такой падтрымкі?
— Гэта такая справа… Мы падзякавалі заўзятарам за падтрымку толькі, а што яны з сабой там узялі — гэта іх асабістае жыццё. Мы ж прадстаўлялі Беларусь, нас сцягі не цікавілі ў прынцыпе. Яны хай ходзяць з любым сцягам, нас гэта не тычыцца. Мы гулялі не за іх сцягі, а за нашу краіну. Гэта іх бачанне жыцця.
— Не размаўлялі з гэтымі людзьмі? Я так разумею, што гэта «беглыя» апазіцыянеры?
— Не. Кожны хоча выказаць нешта — хай.

— А што вы думаеце пра беларускую міліцыю?
— На працягу ўсёй паездкі нас вельмі моцна падтрымліваў мой сябар Віктар Казіміравіч Краўцэвіч, кіраўнік падраздзялення «Алмаз». Гэта адны з нашых самых адданых заўзятараў. Нас падтрымлівала і гродзенская міліцыя, мы з ёй у выдатных адносінах, часам гуляем з ветэранамі. Мой тата пачынаў службу ў міліцыі. Я паважаю працу міліцыянераў. У Беларусі многія дзякуючы міліцыянерам спакойныя за сваё будучыню. Магу ім пажадаць толькі самага лепшага.
— Не разумею, адкуль у вас столькі крытыкаў. Нейкі феномен.
— Гэта жыццё, яны няшчасныя людзі, думаю, у іх праблемы ёсць на асабістым фронце. Выкідваюць свой негатыў. Я думаю, што гэта [стаўленне] у першую чаргу не да каманды, а да мяне асабіста, таму што ў мяне ёсць сваё бачанне ўсяго. Ёсць такая суполка «Заўзеем за Нёман», і там выставілі ацэнку гульцам пасля матчаў. Паглядзіце, што ставяць — гэта дзікасць! Я думаю, яны не аб'ектыўныя, а хочуць помсціць, рабіць шкоду. Няшчасныя людзі, але мы ім прабачаем.
— А што азначаюць вашы танцы пасля гульняў?
— Ды нічога:) Усё адбываецца вельмі спантанна. Я дастаткова эмацыйны чалавек: некалі ўбачыў такія рухі — цяпер паўтарыў. Не рыхтаваўся. Увогуле, самым цяжкім матчам для нас быў супраць «Кошыцаў», дзе саступалі 0:2, але перавярнулі гульню пры поўных трыбунах. Вельмі сур'ёзны супернік.
Ці вось яшчэ: [Юрый] Шуканаў (былы трэнер і дырэктар мінскага «Дынама» — заўв.) у тэлебачанні каментуе, што «Урарту» — гэта каманда пешаходаў. Што ты гаворыш?! Яны вышэй за нас у рэйтынгу. «Дынама» ў мінулым годзе армянскі «Пюнік» ледзь-ледзь абыграла. А цяпер прадстаўнік «Дынама» Шуканаў такое кажа… Вось вам і ўся беларусізацыя! Мы заўзелі за ўсе каманды ў еўракубках. «Дынама» ж, відаць, чарвяк есць, што «Нёман» добра выступіў. Вось вам і ўся розніца! Мы і з Жодзінам перапісваліся, і з трэнерам брэсцкага «Дынама» Сяргеем Кісляком добра стасуемся. Ён нас віншаваў, а мы яго. Адна краіна ўсё ж такі.
— У Гродне, напэўна, падтрымка была б на самым высокім узроўні?
— Не сумняваюся, што ў Гродне стадыён быў бы забіты да краёў.
— Вярнулі любоў да футбола ў горад?
— Па вялікім рахунку так. Гродна па фінансах не ў найлепшым становішчы ў [беларускім] футболе, але ў нас ствараецца сістэма, пачынаючы з дзіцяча-юнацкага футбола. Мне пашчасціла, што былы мэр Гродна Мечыслаў Гой — спартыўны чалавек.
— Са старшынёй аблвыканкама Юрыем Караевым таксама сябруеце?
— Ён заўзятар, спартсмен, крапавы берэт! Да яго быў баскетбаліст Уладзімір Каранік, мы з імі гулялі нават у баскетбол. Калі кіраўнік спартыўны чалавек, разумее ўсе дэталі, працаваць прасцей. Мне з Гроднам пашчасціла, мяне ніхто не выклікае на дыван, не накачвае, не расказвае, як трэба гуляць.
Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
У Мадрыдзе іспанскія хуліганы-камуністы напалі на беларускіх фанатаў «Нёмана»
Беларускі трэнер заступіўся за рэпрэсаваных футбалістаў
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары
Быў Савецкі Саюз, які гвалтам утрымліваў у сваім складзе Беларусь і не даваў быць незалежнай - ён быў патрыётам Савецкага Саюза. Стала незалежная Беларусь - ён ужо патрыёт Беларусі. Пэўна, калі б жыў у час, калі наша тэрыторыя ўваходзіла ў склад Трэцяга Рэйху - быў бы патрыётам Трэцяга Рэйху.