Вайна66

«Засуньце сабе санкцыі ў адно месца, спадар танцор на касцях». Камандзір Сіл беспілотнікаў УСУ рэзка адказаў міністру замежных спраў Венгрыі

«Засуньце сабе ў задніцу, спадар танцор на касцях, вашы санкцыі і абмежаванні на наведванне Венгрыі», — камандзір Сіл беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны, этнічны венгр Роберт «Мадзяр» Броўдзі адказаў міністру замежных спраў Венгрыі Петэру Сіярта, які забараніў яму ўезд у краіну і перамяшчэнне па Шэнгене пасля ўкраінскіх удараў па нафтаправодзе «Дружба».

Роберт Броўдзі

«Рэдкая птушка імітуе раненне, абараняючы ад нападніка сваё гняздо — тады, калі гэта мае сэнс. Украінская птушка ў момант небяспекі аддае перавагу актыўным дзеянням дзеля адпору ворагу. Засуньце сабе ў задніцу, спадар танцор на касцях, вашы санкцыі і абмежаванні на наведванне Венгрыі. Я — украінец і прыбуду на радзіму майго бацькі ўжо пасля вас. Сапраўдных венграў у Венгрыі хапае. І калі-небудзь вы ім нахлусіце. А наконт абмежаванняў шэнгену — не бярыце на сябе больш, чым можаце вынесці. Дзіўны ў вас гумар. І спецагенты не ў Топ-10. Таму пакуль станьце ў чаргу», — адказаў Роберт Броўдзі.

«Што датычыцца папулізму наконт нібыта пагрозаў суверэнітэту Венгрыі — прадавайце гэта і далей мясцоваму люмпену, пакуль ён яшчэ існуе ў нейкай колькасці і на гэтае «бла-бла» вядзецца».

«Але запомніце чорна-белую пазіцыю этнічнага венгра, украінскага вайскоўца, камандзіра птушак Узброеных сіл Украіны: пакуль вы моліцеся на нафтаправод «Дружба», вы абараняеце не суверэнітэт Венгрыі, а ўласныя брудныя кішэні, напоўненыя падсанкцыйнай таннай сыравінай, купляючы якую, вы датычныя да памнажэння крывавых грошай, што ляцяць у зваротным кірунку ракетамі і шахедамі па мірных гарадах Украіны, і толькі сёння, 28 жніўня 2025 года, забілі дзясяткі ўкраінцаў у Кіеве», — дадаў ён.

«Вашы канечнасці па локці ва ўкраінскай крыві. І мы гэта будзем памятаць. Без прэтэнзій на палітыку. Чыста рэакцыя вайскоўца — грамадзяніна Украіны — на апублікаванае вамі выказванне», — напісаў вайсковец.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі таксама адказаў Петэру Сіярта, падтрымаў «Мадзяра» і сардэчна запрасіў яго ў Польшчу: «Пакуль расійскія ракеты сыплюць смерць з неба па Кіеве, Венгрыя забараняе ўезд смеламу этнічнаму венгру, які насмеліўся змагацца за ўкраінскую свабоду. Камандзір «Мадзяр», калі вам спатрэбіцца адпачынак і аднаўленне, а Венгрыя вас не ўпусціць, калі ласка, будзьце нашым госцем у Польшчы».

414-я асобная брыгада беспілотных сіл «Птушкі Мадзяра», якую Броўдзі ўзначальваў да прызначэння камандуючым Сіламі беспілотных сістэм УСУ, падзякавала Сікорскаму: «Дзякуй за вашу магутную падтрымку і дакладную пазіцыю. Калі Венгрыя зачыніць дзверы, мы з радасцю пастукаем у Польшчу — і падзелім якія-небудзь добрыя пірогі».

«Дамовіліся. Я сур’ёзна», — адказаў Сікорскі.

Каментары6

  • Чемоданова Владимира
    29.08.2025
    Мадяр , Залужный героі. Няма ніякіх шанцаў у рускіх, пакуль ёсць такія людзі ва Украіне.

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    29.08.2025
    Шаноўная рэдакцыя, калі перакладаеце на беларускую мову, дык пішыце па-беларуску. Засуньце ў с.аку... Няма ані задніца, ані жопа.
  • Спадар
    29.08.2025
    Filipp, ты аб сабе?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка10

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Наркотыкі, піратэхніка, падробка білетаў: за што затрымлівалі беларусаў на канцэрце Каржа3

Сі Цзіньпін не стаў чакаць Пуціна, які спазніўся на фатаграфаванне2

Жыхар Кобрына стаў фудблогерам і заваяваў тыкток сваім выразам твару і простымі рэцэптамі1

«Калі навучымся паважаць чужую працу?» У Мінскай вобласці з поля скралі банеры згушчонкі, якімі ўпрыгожвалі рулоны саломы6

Аляксандр Вучыч выключыў Беларусь са складу Еўропы8

У Мінску затапіла трамвайныя рэйкі на праспекце Машэрава

Бацька забіў сына-геймера падчас сваркі з-за гульні ў «Танкі», і яму амаль нічога за гэта не было2

Былой зняволенай па справе Tut.by, у якой на фронце ва Украіне загінуў сын, сабралі грошы за лічаныя гадзіны

«Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык» будуць прадаваць «Сваё»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка10

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць