Усяго патроху55

Канцэрта Каржа ў Алматы дакладна не будзе

«Мы зрабілі ўсё магчымае, каб канцэрт адбыўся. На жаль, абставіны склаліся інакш». У інстаграме з'явілася абвестка ад арганізатараў канцэрта Макса Каржа — выступу 6 верасня не будзе. 

Падрыхтоўка да канцэрта вялася з лістапада 2024 года. Каманда з больш чым 500 спецыялістаў з краін СНД і Еўропы працавала над падрыхтоўкай. У студзені былі пададзены ўсе неабходныя дакументы для атрымання дазволу на правядзенне мерапрыемства. Яшчэ 7 і 11 лютага атрымалі адказ ад дзяржаўных органаў горада Алматы. На падставе гэтых дакументаў 13 сакавіка быў заключаны дагавор з Дырэкцыяй спартыўных збудаванняў і ўнесена перадаплата, распавядаюць арганізатары.

Пасля леташняй адмены канцэрта, для пацвярджэння дасягнутых дамоўленасцей, 10 сакавіка Дырэкцыя спартыўных збудаванняў апублікавала афіцыйны допіс пра тое, што канцэрт адбудзецца.

Ужо 17 сакавіка білеты паступілі ў продаж і ў самыя кароткія тэрміны былі раскуплены, на канцэрт ехала больш за 17 000 турыстаў, а ў цэлым было прададзена 35 000 білетаў.

Але 27 жніўня з'явіўся допіс у афіцыйным акаўнце Дырэкцыі аб адмене канцэрта, звязанай з тэхнічным станам поля.

«Афіцыйна заяўляем: канцэрт Макса Каржа на Цэнтральным стадыёне 6 верасня не адбудзецца», — напісалі арганізатары. 

«Мы хочам падкрэсліць: падрыхтоўка вялася да апошняга моманту, і мы зрабілі ўсё магчымае, каб канцэрт адбыўся. На жаль, абставіны склаліся інакш. Прыносім шчырыя прабачэнні кожнаму гледачу і асобна прыносім прабачэнні тым, хто ўжо прыляцеў і прыехаў у Алматы з іншых краін. Мы вельмі спадзяёмся на ваша разуменне», — напісалі арганізатары.

Грошы за квіткі абяцаюць вярнуць. 

Каментары5

  • Кралала
    03.09.2025
    А што здарылася? Неяк незразумела
  • Беларус
    03.09.2025
    Насамрэч, нічога добрага ў гэтым няма. Пакінуўшчы за дужкамі самаго Каржа (які вядома, хоча адсядзецца неяк у баку "па-за палітыкай", што канешне не атрымаецца), адмена такога канцэрту ў апошні момант ды з-за нейкай штучна прыдуманай нагоды - ня вельмі добра характарызуе Казахстан. Атрымліваецца, звычайнае аўтакратычнае бязпраў'е ды "бананавая краіна", раз там такое магчыма. Такія ўчынкі руйнуюць імідж прававой дзяржавы. І вельмі верагодна, што менавіта лукашня прыклала да гэтага свае крывавыя рукі - неяк вельмі падобны почырк.
  • Супраць русского мира
    03.09.2025
    Чым менш расейскай музыкі і яе пацанскіх фанатаў, тым лепш.

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць