Свет

Ва Украіне арыштавалі прарасійскага дэпутата Вярхоўнай Рады. Яго нібыта выдалі з ААЭ

Служба бяспекі Украіны затрымала і арыштавала дэпутата Вярхоўнай Рады ад прарасійскай «Апазіцыйнай платформы — За жыццё» Фёдара Хрыстэнку. Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе, піша «Украінская праўда».

Фёдар Хрыстэнка пасля затрымання. Фота: Офіс Генеральнага пракурора Украіны

Украінскае следства мяркуе, што Хрыстэнку яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны завербавала ФСБ і ён выконваў заданні расійскай спецслужбы, спрабуючы ўплываць на кіраўніцтва Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны.

Паведамляецца, што Фёдар Хрыстэнка нібыта меў блізкія сувязі з асобнымі кіраўнікамі гэтага органа, у тым ліку з Русланам Магамедрасулавым, якога ў ліпені затрымала Службы бяспекі Украіны па падазрэнні ў вядзенні бізнэсу з Расіяй.

Хрыстэнку арыштавалі на тэрыторыі Украіны, але перад тым, як сцвярджаецца, ён знаходзіўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. 

Як сцвярджае выданне Zn.ua, былога дэпутата вярнулі з ААЭ ва Украіну не праз афіцыйную экстрадыцыю, а па палітычнай дамоўленасці паміж уладамі дзвюх краін. 

Паводле крыніц выдання, вяртанне Хрыстэнкі адбывалася пад асабістым кантролем высокапастаўленых асоб. З украінскага боку гэтым займаўся былы міністр абароны Рустэм Умераў па даручэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У ААЭ нават ездзіў намеснік кіраўніка СБУ Аляксандр Паклад, пасля чаго Хрыстэнка «добраахвотна» пагадзіўся вярнуцца.

Адразу пасля затрымання Хрыстэнку даставілі ў суд, дзе яму вызначылі мерай стрымання ўтрыманне пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым1

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла найстарэйшы прадстаўнік каралеўскай сям'і ў Брытаніі. Герцагіня пакінула каралеўскае жыццё, каб стаць школьнай настаўніцай1

Заўзятары расцягнулі на футбольным матчы плакат «Стоп Лука» ФОТАФАКТ2

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі6

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску2

21-гадовую студэнтку іняза кінулі ў калонію за ўдзел ў школе лідарства15

«Ён можа прыехаць у Кіеў». Зяленскі адказаў Пуціну на прапанову сустрэцца ў Маскве5

Новы трэнд — абіраць партнёра метадам шрэкінгу. Што за ён?8

«Мы вярталі адчуванне падмурку». У Вільні прэзентавалі перавыданне «Майстроўні», якая вяртала беларусам іх мову і культуру1

Трамп выдаў указ, які дазваляе караць краіны, што неправамерна затрымліваюць амерыканцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым1

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць