Здарэнні55

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

Пошукавыя работы ў Эльбрускім раёне завершаны. Івана Сукача знайшлі мёртвым. 

Зніклага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста Івана Сукача знайшлі мёртвым, паведамляе галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.

Цела хлопца знойдзена ў раёне вадаспаду на вышыні 2,8 тыс. м. Яго эвакуіравалі.

Хлопец не выходзіў на сувязь з 3 верасня. Вядома, што беларус не зарэгістраваў свой паход. Ён планаваў уздым на гару Тэрскалак вышынёй 3,8 тысячы метраў.

Каментары5

  • .
    07.09.2025
    Гэтая фраза пра рэгістрацыю - тыповая бюракратычная для зводак МНС. Лічу яе некалькі цынічнай: праз яе ведамства як бы складае з сабе адказнасць (хаця іх ніхто і не папракаў).
    Сэнс рэгістрацыі з савецкіх часоў у тым, што прафесійныя ратавальнікі ведаюць твой маршрут і час, калі павінен вярнуцца і адзначыцца пра заканчэнне маршруту. І калі ў час надышоў і цябе няма, павінны пачаць пошукі. Фактычна гэта далёка не заўсёды працавала.
    Зараз можна мець спадарожнікавы тэлефон для сувязі і страхоўку, каб аплаціць эвакуацыю. Падрабязнасцей падзей не ведаем, таму спекуляваць няправільна. Як мінімум, фраза "не выходзіў на сувязь" дазваляе зрабіць высновы, што сувязь была, ён выконваў меры бяспецы. Але рызыкі заўсёды ёсць, тым больш у сола.
    Таму фактар "рэгістрацыі" не абавязкова вырашальны ў гэтых гісторыях. Шматгадовая спецыфіка падачы такіх навін МНС і СМІ стварыла жанр, у якім праўда можа быць не ўся, а акцэнты зрушаны. Падрабязнасці з'яўляюцца пазней, грамадству яны ўжо не так цікавыя, як у час падзей.
    Спачуванні блізкім.
  • Максим Дизайнер
    07.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    07.09.2025
    Я казаў толькі пра практычныя аспекты і зусім не чапаў ідэалагічныя. Вас моцна заносіць з таксічным хамаватым тролінгам.
    Сувязь арэндуецца. Менавіта з гэтым аддзелам была непрыгожая гісторыя ў крытычных абставінах, не запой, але блізка.
    З апошніх навін, "выходзіў на сувязь" - значыла: не на маршруце, а перад ім, "у цывілізацыі". І "не думаў пра акліматызацыю". Значыць, у яго была пераацэнка ўласных сіл. Я няправільна інтэрпрэтаваў па абрывачнай інфармацыі. Сапраўды, мала сэнсу спекуляваць у адсутнасць фактаў.

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» аднаўляе палёты ў Тэль-Авіў2

Урад Літвы разглядае ўвядзенне надзвычайнага становішча з-за пагрозы метэазондаў12

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап3

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць