Свет33

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока

Ва Уладзівастоку затрымалі французскага спартоўца Сафіяна Сехілі, які спрабаваў усталяваць сусветны рэкорд па перасячэнні Еўразіі на ровары, піша «Новая газета. Еўропа» са спасылкай на Le Monde.

Фота з інстаграма Сафіяна Сехілі ў інстаграме

У ліпені Сехілі пачаў маршрут у Лісабоне. Ён праехаў Таджыкістан, Манголію, Кітай і планаваў завяршыць шлях у расійскім Уладзівастоку. Аднак 2 верасня ён распавёў у «сторыс», што яго спынілі мытнікі на расійска-кітайскай мяжы.

«Правал, які адбыўся так блізка да мэты, — гэта сумна. Цяпер у мяне ёсць дзесяць месяцаў, каб вырашыць, ці хачу я зноў пабіць гэты рэкорд… ці ён назаўсёды застанецца няўдачай», — напісаў ён.

Паводле Le Monde, 44-гадовы француз Сафіян Сехілі затрыманы па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні мяжы. Выданне L’Equipe піша, што веласіпедыст двойчы спрабаваў уехаць на тэрыторыю Расіі праз дзве мяжы, размешчаныя на адлегласці 200 кіламетраў адна ад адной. Рэгіянальныя МУС і аддзяленні Следчага камітэта пакуль не паведамлялі пра затрыманне. Французскае консульства аказвае мужчыну падтрымку.

На сваёй старонцы ў інстаграме Сехілі распавядаў падрабязнасці свайго падарожжа. Апошняе відэа ён выклаў 1 верасня — на той момант веласіпедыст знаходзіўся ў 400 км ад Уладзівастока і разлічваў апынуцца там ужо на наступны дзень. Усяго Сехілі праехаў больш за 17 600 км.

Сафіян Сехілі ў 2011 годзе пакінуў кар’еру дакументаліста і захапіўся веласпортам. Ён удзельнічаў прыблізна ў дваццаці буйных гонках і стаў пераможцам адзінаццаці з іх, пачынаючы з Tour Divide — гонкі працягласцю 4500 кіламетраў ад Канады да мяжы з Мексікай.

Сехілі спрабаваў пабіць рэкорд перасячэння Еўразіі. У 2017 годзе яго ўстанавіў немец Ёнас Дэйхман, які праехаў 14 331 км за 64 дні. «Гэта было самае складанае, што я калі-небудзь рабіў», — успамінае ён.

Каментары3

  • Ох
    06.09.2025
    99% чувак ехал тупо без визы. Для заподноевропейцев виза - это вообще какое-то абстрактное понятие из артхауз-муви. С бритами, например, говоришь про шенген-зоун - они хлопают глазами, не знают такого понятия.
  • распаў'ю пра гусеніцы
    06.09.2025
    >усталяваць сусветны рэкорд ---- УСТАНАВІЦЬ усталёўваюць праграмы, станкі, жыццё,, а РЭКОРДЫ - УСТАНАЎЛІВАЮЦЬ!

    >так блізка да мэты, — гэта душаразрыўна ---- ?!!!!!!!!!
    так блізка да ЦЭЛІ, — гэта ЖАХЛІВА
    душераздирающий
    (о крике ) немы (ужасающий) жахлівы, страшэнны
    душераздирающая сцена — жахлівая (страшэнная) сцэна

    >распавёў у «сторыс», ---- Я НЕ РАЗУМЕЮ, ШТО ЁН ЗРАБІЎ
  • Я
    06.09.2025
    Не ходите дети в Африку гулять .Сожрут .

Цяпер чытаюць

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі6

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі6

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць