Усяго патроху2323

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём

Пракурора Малеева вырашылі звольніць за тое, што не задэклараваў даходы, але ён зрабіў ход канём і хуценька сышоў у дэкрэт.

Аляксандр Малееў з жонкай Ганнай. Фота: maleyev / Instagram

Намеснік начальніка Спецыялізаванай прыродаахоўнай пракуратуры — начальнік аддзела абароны дзяржаўных інтарэсаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя Генеральнай пракуратуры Украіны Аляксандр Малееў разам са сваімі былой і цяперашняй жонкамі летам мінулага года прыняў удзел у праграме «Супермама». Перадача выйшла ў эфір у лістападзе.

Цяперашняя жонка пракурора Ганна вырашыла здзівіць сваіх саперніц раскошным домам, які сям'я арандуе ў Бучы. Удзельніца заявіла, што не цікавіцца коштам жылля, а таксама паведаміла, што іх сям'я жыве на два гарады — Кіеў і Адэсу. Па ацэнках, арэнда дома можа каштаваць каля $3000 на месяц.

Дом у Бучы, які арандуе Аляксандр Малееў. Скрын відэа: Supermama_UA / YouTube

Акрамя гэтага, Ганна расказала, што на 35-м тыдні цяжарнасці адправілася ў Злучаныя Штаты, каб нарадзіць дачку. Гэта дазволіла дзяўчынцы атрымаць грамадзянства ЗША. Па словах жанчыны, яна аплаціла толькі пералёт, а астатнія выдаткі нібыта былі пакрытыя ўрадам ЗША.

Былая жонка Аляксандра Малеева Таццяна ў сваю чаргу расказала, што чыноўнік арандуе для яе і дзяцей кватэру коштам каля $360, а яшчэ штомесяц выплачвае ёй каля $720.

Дом у Бучы, які арандуе Аляксандр Малееў. Скрын відэа: Supermama_UA / YouTube

Расказы жанчын сталі падставай для праверкі ладу жыцця дзяржаўнага служачага. У выніку Нацыянальнае агенцтва па прадухіленні карупцыі знайшло ў дэкларацыі хлуслівую інфармацыю.

Паводле дэкларацыі чыноўніка за 2024 год, ён з жонкай мае дзве кватэры ў Адэсе, а таксама нежылое памяшканне. У Кіеве і Адэсе мужчына таксама арандуе нерухомасць. У красавіку гэтага года пара завяршыла будаўніцтва яшчэ адной кватэры ў Адэсе.

Пракурор мае аўтамабіль Hyundai Santa FE 2013 года выпуску і арандаваны Ford Fiesta 2013 года. Ягоная жонка валодае Nissan Teana 2008 года выпуску.

Даход Малеева ад працы ў пракуратуры за 2024 год складаў прыкладна $2800 на месяц.

Дом у Бучы, які арандуе Аляксандр Малееў. Скрын відэа: Supermama_UA / YouTube

Ні пра арэнду дома, ні пра выдаткі на роды жонкі, а таксама падтрымку былой жонкі і дзяцей чыноўнік у сваёй дэкларацыі не згадаў.

Яшчэ адным непрыемным фактам з'яўляецца тое, што дом у Бучы, які арандуе пракурор, знаходзіцца на тэрыторыі прыродна-запаведнага фонду, дзе будаўніцтва забаронена. За кантроль будаўніцтва на тэрыторыі фонду адказвае Спецыялізаваная прыродаахоўная пракуратура, дзе і працуе Малееў.

Праверка выявіла, што інфармацыя, указаная ў дэкларацыі, адрозніваецца ад фактычнай на агульную суму прыкладна $95 тысяч.

Камісія пракурораў падала хадатайніцтва аб звальненні служачага за дысцыплінарнае парушэнне. 23 ліпеня 2025 года Генеральная пракуратура на падставе гэтага рашэння выдала загад аб звальненні Малеева.

Аднак, як цяпер высветлілі журналісты, ужо на наступны дзень пракурор узяў дэкрэтны адпачынак па дагляду за дзіцем да дасягнення ім трохгадовага ўзросту (да верасня 2026 года). Такім чынам, ён будзе звольнены толькі ў першы працоўны дзень пасля выхаду з адпачынку.

Аляксандр і Ганна Малеевы разам з дачкой. Скрын відэа: Supermama_UA / YouTube

Каментары23

  • Квартал 95
    05.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Валенты
    05.09.2025
    Квартал 95, цікава, якім чынам можна параўноўваць узровень карупцыі, дзе больш, а дзе менш? Распавядзіце пра сваю метадалогію.
  • Хрыч
    06.09.2025
    Валенты,ну зато ты точно знаешь что в Беларуси уровень коррупции запредельный.Это как известно другое

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць